31 студзеня – успамін св. Яна Боско, святара.


Нарадзіўся ў 1815 г. непадалёк Кастэльнуова ў Турынскай дыяцэзіі (Італія). Яго дзяцінства прайшло ў вялікай беднасці, таму, стаўшы святаром, усё сваё жыццё ён прысвяціў выхаванню хлопцаў з найбяднейшых сем’яў, для якіх ствараў свае славутыя араторыі. Быў таленавітым педагогам і харызматычным выхаваўцам.
Для навучання і выхавання моладзі заснаваў закон ксяндзоў салезіянаў, а таксама супольнасць Дачок Марыі Дапаможніцы разам са св. Марыяй Дамінікай Мадзарэла. Акрамя гэтага, быў заснавальнікам многіх шпіталяў, дамоў апекі і прафесійных вучэльняў. Памёр 31 студзеня 1888 г., у 1934 г. быў кананізаваны. З’яўляецца апекуном моладзі, а таксама каталіцкіх выдавецтваў.
ІV тыдзень Звычайнага Перыеду
ІV тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Бога, / хвала Якога ў святых яснее.
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Ант. Праслаўляйма Бога, / хвала Якога ў святых яснее.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Ант. Праслаўляйма Бога, / хвала Якога ў святых яснее.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Ант. Праслаўляйма Бога, / хвала Якога ў святых яснее.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Бога, / хвала Якога ў святых яснее.

Малітва
Усемагутны Божа, Ты паклікаў святога Яна Боску, каб ён быў для моладзі айцом і настаўнікам, † просім Цябе, запалі нас такой любоўю, якая гарэла ў яго сэрцы, * каб мы дбалі пра збаўленне бліжніх і верна Табе служылі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.


30 студзеня – панядзелак Звычайнага Перыеду

ІV тыдзень Звычайнага Перыеду
ІV тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Няхай славяць Цябе народы, Божа/ няхай славяць Цябе народы ўсе.
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Ант. Няхай славяць Цябе народы, Божа/ няхай славяць Цябе народы ўсе.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Ант. Няхай славяць Цябе народы, Божа/ няхай славяць Цябе народы ўсе.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Ант. Няхай славяць Цябе народы, Божа/ няхай славяць Цябе народы ўсе.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Няхай славяць Цябе народы, Божа / няхай славяць Цябе народы ўсе.

Малітва
Пане, наш Божа, † учыні, каб мы ўсёю душою Цябе праслаўлялі * і любілі ўсіх людзей шчырым сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.

28 студзеня – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.

 Святы Тамаш нарадзіўся каля 1225г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно. У маладым узросце ўступіў да закона дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментары да Св. Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274г. па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца патронам каталіцкіх школ.

ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Малітва
Божа, крыніца ўсялякай мудрасці, Ты ўчыніў Тамаша з Аквіну вялікім у святасці і даў яму глыбокае пазнанне адкрытых праўдаў, † просім Цябе, асвяці наш розум, каб мы спасціглі яго навуку * і ўмацуй нашу волю, каб мы наследвалі яго цноты. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

27 студзеня – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа

Бл. Юрый Матулевіч нарадзіўся 13 красавіка 1871г. у Лугіне каля Марыапаля ў літоўскай сям’і. Стаў святаром келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве сярод працоўных, інтэлегенцыі і сірот, і таксама ў Духоўнай Акадэміі ў С.-Пецербурзе. Аднавіў Таварыства Святараоў Марыянаў і заклаў таварыства Сясцёр Убогіх ад Беззаганнага Пачацця і Сясцёр Эўхарыстак. У 1918 – 1925гг. быў біскупам віленскім, а пасля апостальскім візітатарам у Літве, дзе памёр 27 студзеня 1927. Адзначаўся асаблівай любоўю да Езуса Хрыста, Беззаганнай Марыі і Касцёла.

ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Малітва
Божа, Ты напоўніў сэрца благаславёнага біскупа Юрыя Матулевіча вялікай любоўю да Хрыста і Касцёла, † праз яго заступніцтва ўчыні, каб мы па яго прыкладу верна наследавалі Хрыста * і велікадушна прысвячалі жыццё служэнню Касцёлу. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

26 студзеня – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.


Цімафей, сын грэка і жыдоўкі, паходзіў з Лістры (Дз 16, 1). Нягледзячы на слабое здароўе, быў вельмі руплівы і поўны запалу. Спадарожнічаў Св. Паўлу ў яго місійных падарожжах і пры закладанні першых хрысціянскіх супольнасцей. Стаў біскупам у Эфэзе.
Ціт паходзіў з язычніцкай сям’і. Быў навернуты Св. Паўлам, і быў другім яго павераным і верным спадарожнікам у апостальскіх працах. Св. Павел даверыў яму устанавіць лад і супакой у Карынфе і зарганізаваць Касцёл на Крыце, дзе быў абраны біскупам. Св. Павел накіраваў да Цімафея і Ціта пастырскія лісты, у якіх заключаны заўсёды актуальныя нармы душпастырства і місійнай працы ў Касцёле.

ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Малітва
Божа, Ты адарыў апостальскімі цнотамі святых Цімафея і Ціта, † учыні праз іх заступніцтва, каб, жывучы на гэтым свеце ў святасці і праўдзе, * мы маглі дайсці да нябеснай айчыны. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.


25 студзеня – свята навяртання св. Апостала Паўла.



Навяртанне святога Паўла з’яўляецца адной з найважнейшых падзей у Касцёле. Саўл клапатлівы фарысей і пераследавацель Касцёла, па прычыне аб’яўлення яму Хрыста Уваскрослага каля брам Дамаска, стаў не толькі Яго вучнем, але і прысвяціў усё сваё жыццё распаўсюджванню Евангелля; вывеў Касцёл з абмежаванасці юдэйскай супольнасцю і прынёс святло Евангелля ў Еўропу, стаўшыся Апосталам Народаў.

ЗАКЛІК

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Славім жа Бога нашага * у свята навяртання Апостала Народаў.

Малітва
Усемагутны Божа, сёння мы адзначаем навяртанне святога апостала Паўла, якога Ты паклікаў абвяшчаць Добрую Навіну ўсім народам, † учыні, каб мы па яго прыкладу імкнуліся да Цябе * і былі перад светам вернымі сведкамі Тваёй праўды. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага


 Св. Францішак Сальскі нарадзіўся ў1567г. Пасля навучання ў Парыжы і Падуі і пасля кароткай юрыдычнай кар’еры атрымаў святарскія пасвечанні, і быў апосталам сярод кальвіністаў, навярнуў каля 70 тысяч чалавек. У 1602г. стаў біскупам Жэневы і нястомна працаваў над умацаваннем веры. Адзначыўся лагоднасцю і далікатнасцю, чым тлумачыцца яго апостальская праца. Яголісты, а асабліва “Філатэя” і “Тэотым”, належаць да класічных прац аскетыкі. Разам са св. Францішкай Фрэмо дэ Шанталь заклаў закон сясцёр візітак. Памёр 28 снежня 1622г. у Ліоне. 24студзеня быў пахаваны ў Анэццы, з’яўляецца патронам прэсы і каталіцкіх пісменікаў.

ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.

Малітва
Божа, па Тваёй волі для збаўлення душаў святы Францішак Салезскі, біскуп стаў усім для ўсіх, † просім Цябе, навучы нас па яго прыкладу служыць бліжнім, * каб у іх было адчуванне Тваёй айцоўскай любові. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.


23 студзеня – панядзелак Звычайнага Перыеду.

ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй. Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Прыйдзіце, праславім  Пана, * Якому належыць зямля і ўсё, што на ёй.

21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.



ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Малітва
Усемагутны вечны Божа, Ты выбіраеш тое, што свет лічыць слабым, каб прынізіць тое, што моцнае ў вачах свету, † учыні, каб мы былі трывалымі ў веры, як нас вучыць прыклад святой мучаніцы Агнешкі, * нараджэнне якой для неба мы сёння адзначаем. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

20 студзеня – пятніца Звычайнага Перыеду.


Тыдзень ІІ
ЗАКЛІК

ант.  Пан ёсць добры  * благаслаўляйце Яго імя.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Пан ёсць добры  * благаслаўляйце Яго імя.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Пан ёсць добры  * благаслаўляйце Яго імя.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Пан ёсць добры  * благаслаўляйце Яго імя.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Пан ёсць добры  * благаслаўляйце Яго імя.

Малітва
Усемагутны Божа, раніцай складаем табе нашае праслаўленне, † зрабі, каб мы, з’яднаныя са святымі, * маглі на вякі спяваць табе песню хвалы. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.

19 студзеня – чацвер Звычайнага Перыеду.

ІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІ тыдзень псалтыра


ЗАКЛІК
ГАДЗІНА ЧЫТАННЯЎ
ЮТРАНЬ
МАЛІТВА НА ПРАЦЯГУ ДНЯ
НЕШПАРЫ
КАМПЛЕТА

17 студзеня – успамін св. Антонія, аббата


ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Бога,  * хвала Якога ў святых яснее.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Праслаўляйма Бога,  * хвала Якога ў святых яснее.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Праслаўляйма Бога,  * хвала Якога ў святых яснее.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Праслаўляйма Бога,  * хвала Якога ў святых яснее.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Праслаўляйма Бога,  * хвала Якога ў святых яснее.

Малітва
Божа, наш Ойча, Ты паклікаў святога Антонія, абата, каб ён сваім годным захаплення жыццём служыў Табе ў пустыні, † праз яго заступніцтва ўчыні, * каб мы, адрокшыся ад саміх сябе, мацней за ўсё Цябе любілі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.


КАМПЛЕТА

16 студзеня – панядзелак Звычайнага Перыеду.

ІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІ тыдзень псалтыра


ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.

Малітва
Усемагутны Божа, Ты нас давёў да пачатку сённяшняга дня, † захавай нас ад усялякага граху, * і ўчыні, каб нашыя думкі, словы і дзеянні згаджаліся з Тваёй воляй. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.


КАМПЛЕТА