Showing posts with label Пасхальны Трыдуум. Show all posts

08.04.2012г. – Нядзеля Ўваскрасення Пана

Святы Пасхальны Трыдуум

ЗАКЛІК

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя

Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Малітва
Божа, Ты ў сённяшні дзень праз Твайго Адзінароднага Сына перамог смерць і адчыніў нам брамы ў вечнасць; † учыні, просім, каб, святкуючы ўрачыстасць уваскрасення Пана, мы былі адноўленыя Святым Духам * і ўваскрэслі да новага жыцця ў святле вечным. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

07.04.2012г. – Вялікая Субота

Святы Пасхальны Трыдуум

ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн
ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Малітва
Усемагутны, вечны Божа, Твой Адзінародны Сын быў складзены ў магілу і выйшаў з яе поўны хвалы, † зрабі ласкава, каб вернікі, якія праз хрост удзельнічаюць у Яго смерці, *  дзякуючы Яго ўваскрасенню дасягнулі радасці вечнага жыцця. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.

06.04.2012г. – Вялікая Пятніца

Святы Пасхальны Трыдуум

ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн
ант.  Праслаўляем Хрыста, Сына божага, /  Які адкупіў нас сваёй крывёй.

Малітва
Божа, наш Ойча, узглянь ласкава на Тваю сям’ю, † за якую наш Пан, Езус Хрыстус, дабраахвотна аддаўся ў рукі пераследавальнікаў, *  і прыняў смерць на крыжы. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.