МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ ДНЯ – КАМПЛЕТА СЕРАДА

 
 
К.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Усе: Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
як была спрадвеку, цяпер і заўсёды і на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя.
(Падчас Вялікага посту Аллелюя не гаворыцца)
 
Рахунак сумлення і акт пакаяння
 
І форма акту пакаяння:
Пасля хвіліны цішыні ўсе разам чыняць пакаянне:
Спавядаюся Богу ўсемагутнаму * і табе, браце, * што зграшыў я вельмі * думкаю, словам, учынкам і занядбаннем,
удараючы сябе ў грудзі, гавораць:
мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна.
Далей працягваюць:
Таму прашу Найсвяцейшую, заўсёды Панну Марыю, *  усіх Анёлаў і святых, * і цябе, браце, памаліцца за мяне * да Пана Бога нашага.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
ІІ форма акту пакаяння:
кіраўнік гаворыць:
С: Змілуйся над намі, Пане.
Усе: Бо зграшылі мы супраць Цябе.
С: Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць.
Усе: І дай нам Тваё збаўленне.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
ІІІ форма акту пакаяння:
Кіраўнік ці вызначаны прадстаўнік супольнасці чытае наступны альбо падобны заклік, скіраваны да Хрыста, які заканчваецца словамі: Пане, змілуйся над намі.
С.: Пане, Ты пасланы аздаравіць скрушаных сэрцам, змілуйся над намі.
Усе: Пане, змілуйся над намі.
С.: Хрыстэ, Ты прыйшоў паклікаць грэшнікаў, змілуйся над намі.
Усе: Хрыстэ, змілуйся над намі.
К.: Пане, Ты сядзіш праваруч Айца, каб заступацца за нас, змілуйся над намі.
Усе: Пане, змілуйся над намі.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай  змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
Гімн
І тыдзень псалтыра
1 Ужо знікае дзённае святло.
Цябе мы просім, міласэрны Божа,
Твая апека няхай з намі будзе
І захавае ў Тваёй любові.
2 Хай сэрца наша, стомленае працай,
заўсёды, Пане, пры Табе чувае,
а калі новы дзень настане,
зноў з радасцю хай Бога праслаўляе.
3 Хай цела набірае сілаў,
А дух Табе ў адданасці ўзрастае.
Святлом сваім Ты напаўняй нас, Божа,
У цемры ночы.
4 Дапамажы нам, наш найлепшы Ойча,
Праз Твайго Сына, Пана Уцелаўлення,
Які з Табою ў адзінстве Духа
Над усёй зямлёй у хвале валадарыць. Амэн.
 
ІІ тыдзень псалтыра
1 Хрыстэ, Ты – дзень, поўны бляску,
Знішчаеш цемру начную,
У Табе пачатак святла ёсць
Яго Ты дорыш абраным.
2 Таму Цябе вельмі просім,
Абарані нас ад злога,
І адары нас спакоем,
І сілы новыя дай нам.
3 Калі ўжо сон нас атуліць,
Хай сэрцам будзем з Табою.
А слугаў, што Цябе любяць,
Ты захавай сваёй моцай.
4 Узглянь, наш Божа і Пане,
І беражы нас ад згубы
І аддалі ўсе спакусы,
Бо нас праз кроў сваю збавіў.
5 Хрыстэ, лагодны наш Пане,
Хвалу Табе мы ўзносім,
Айцу і Духу таксама
Чэсць і хвала няхай будзе. Амэн.
 
ІІІ тыдзень псалтыра
1 А як дзень ужо мінае,
Кожны з нас не забывае
Чэсць аддаць з падзякай Богу
За прабыту ўдзень дарогу.
2 Усе нашы дзённы справы
Прымі міла, Божа правы,
Пакіруй нам на збаўленне,
А на Тваё выслаўленне.
3 А калі паснем у ночы,
Май над намі Твае вочы,
Сцеражы ад злой прыгоды,
Барані ад кожнай шкоды.
4 Хай здаровы са сну ўстанем
і служыць Табе зноў станем:
душой, сэрцам, як хто можа,
працай на Тваю чэсць, Божа!
5 Барані нас ад зграшэння,
каб не страцілі збаўлення,
Але неба ўсе дасталі –
Цябе вечна выхвалялі.
 
IV тыдзень псалтыра
1 Прыйдзі, о Пане, бо ноч наступае,
Бляск сонца знікае на небе;
Ты – Сонца, што свеціць і не згасае
Для ўсіх Тваіх верных.
2 Твая прысутнасць для нас няхай стане
Бяспечным портам і месцам спачынку;
Напоўні сэрцы спакоем і цішай,
Найлепшы Ойча.
3 Будзь з намі таксама ў апошнюю хвілю,
Калі ўжо дачэснасць нябачнаю стане,
Вазьмі за руку і вядзі нас у дом Твой,
што вечна трывае.
4 Стварыцель і Божа, усяго, што жывое,
Прымі нашы просьбы і гімны,
што славяць Цябе, Усемагутны наш Божа
У Тройцы Адзінай і Вечнай. Амэн.
 
Псальмодыя
1 ант. Божа, будзь маім абаронцам * і цвярдыняй, якая ратуе.
Псальм 31, 2-6
Малітва надзеі ў цярпенні
Ойча, у рукі Твае аддаю дух мой (Лк 23, 46)
У Цябе, Пане, я шукаюць падтрымкі, †
не дай мне асароміцца навекі, *
паводле справядлівасці Тваёй выратуй Ты мяне!
Нахілі да мяне Тваё вуха, *
паспяшы выбавіць мяне!
Будзь мне скалой, *
моцнай цвярдыняй, каб быць мне ўспамогай!
Бо Ты скала мая і цвярдыня, *
і дзеля імя Твайго вадзіць мяне будзеш і мной кіраваць.
Ты мяне выцягнеш з сеці, †
што ўкрадкам наставілі мне, *
бо Ты абарона мая.
У рукі Твае я аддаю дух мой; *
Ты збавіў мяне, Пане, Божа праўдзівы!
1 ант. Божа, будзь маім абаронцам * і цвярдыняй, якая ратуе.
 
2 ант. З глыбіні я клічу Цябе, Пане. †
Псальм 130
З адхлані граху
Езус збавіць людзей сваіх ад грахоў іх (Мц 1, 21)
 
З глыбіні я клічу Цябе, о Пане! *
† Пачуй мой голас, о Пане!
Няхай вушы Твае пачуюць *
голас майго малення!
Калі Ты будзеш памятаць правіны, Пане Божа, *
дык каму ж устаяць?
У Цябе прабачэнне, *
каб людзі Цябе паважалі.
Спадзяюся на Пана, *
чакае душа мая слова Ягонага.
Чакае душа мая Пана *
больш, чым варта світання.
Спадзявайся, Ізраэль, на Пана, †
бо ў Пана ласка і шчодрасць збаўлення, *
і Ён зніме з Ізраэля ўсе злачынствы ягоныя.
2 ант. З глыбіні я клічу Цябе, Пане.
 
Чытанне                                                                                        Эф 4, 26-27
Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу.
 
Рэспансорый
К.: У рукі Твае, Пане, * Аддаю я дух мой. Усе: У рукі Твае. К.: Ты нас адкупіў, Пане Божа верны. Усе: Я аддаю. К.: Хвала Айцу. Усе: У рукі Твае.
 
Песня з Евангелля
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
Песня Сімяона  Лк 2, 29-32
Хрыстус – святло народаў
Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
па слову Твайму, з мірам;
Бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў.
Святло для асвячэння паганаў, *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
 
Малітва на заканчэнне
Пане Езу Хрыстэ, ціхі і пакорны, для тых, хто Цябе наследуе, ярмо, якое ўскладаеш, – салодкае, а цяжар – лёгкі, † прымі нашыя імкненні і працу гэтага дня * і аднаві праз адпачынак нашыя сілы, каб мы маглі лепш Табе служыць. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.
 
Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог Усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы. Усе: Амэн.
 
Антыфоны на заканчэнне да Найсвяцейшай Панны Марыі
Вітай, неба Уладарка,
Вітай, Панна Анёлаў,
Вітай, Ружа і Брама;
Яснасць свету дала Ты.
Цешся, Панна хвалебная,
Па-над усё прыгажэйшая,
Вітай, Маці нябесная;
Заступіся за нас Ты.
альбо
Вiтай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога, 
Панна найчысцейша,
Верным дапамога.
Ты, што прывітана
Словам Габрыэля, 
Умацуй нас ў веры,
Ўсім спашлі надзею.
Вызваль з путаў грэху,
Аддалі нядолю 
І напоўні сэрцы
Нашы супакоем.
І прасі, о Панна,
Ты за нас Езуса, 
Каб мы захаваны
Былі ад спакусаў.
Маці ласкі Божай,
Будзь для нас узорам —
Вызваленым з грэху,
Дай жыць у пакоры.
Памажы, Марыя,
Нам знайсці дарогу, 
Што вядзе да Неба,
Да яднання з Богам.
 
альбо
Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея нашая, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнанцы, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні ж на нас, Заступніца нашая, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о наймілейшая Панна Марыя.
 
альбо
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная.
О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша,
з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.
 
У Пасхальны перыяд
Каралева неба, радуйся, аллелюя,
бо Той, каго Ты заслужыла насіць, аллелюя,
змёртвыхпаўстаў, як і сказаў, аллелюя.
Малі за нас Бога, аллелюя.
 
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.