1 студзеня – урачыстасць святой Багародзіцы Марыі.


 У 431г. на Эфэзскім соборы Касцёл абвясціў дагмат аб Божым Мацярынстве Марыі, Марыя з’яўляецца Маці Сына Божага паводле цела і ў часе, бо паводле натуры Божай Езус адвечна з’яўляецца сынам Божым.

ЗАКЛІК
ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Праслаўляйма мацярынства Марыі, / услаўляйма Яе Сына, Хрыста Пана.

Малітва
Божа, Ты праз дзявочае мацярынства Найсвяцейшай Панны Марыі адары людзей ласкаю вечнага збаўлення, † дай, просім, каб мы спазналі заступніцтва Той, * праз Якую прынялі Твайго Сына, крыніцу жыцця вечнага. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

31 снежня – субота ў актаве Нараджэння Пана.


  
ЗАКЛІК

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Малітва
Усемагутны вечны Божа, па волі Тваёй кожнае памкненне  да Цябе пачынаецца і ўдасканальваецца ў таямніцы Нараджэння Твайго Сына, † дай, просім, каб усе мы належалі Хрысту, * бо Ён — Збаўца роду людскога. † Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

30 снежня – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.



Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і – для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай, чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф,  Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові.
Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Св. Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас,нашых сем’яў. Св. Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.

ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.  
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага,  * паслухмянага Марыі і Юзафу.

Малітва
Божа, Ты даў нам Святую Сям’ю за ўзор жыцця, учыні, просім, каб мы, злучаныя ўзаемнай любоўю, наследавалі яе цноты ў нашых сем’ях * і праз гэта дасягнулі вечнае радасці ў Тваім нябесным доме. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

НЕШПАРЫ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя


 Гімн
1 Хрысце, святло анёлаў
І людзей вечная надзея,
Прыходзячы да нас, Ты жадаў
Дасведчыць любові ў сям’і.

2 Марыя, скарбніца ласкі,
Толькі Ты заслужыла,
Каб абняць Пана ў абдымках
І карміць матчынымі грудзьмі.

3  Юзаф, захавальнік Дзевы
І нашчадак  патрыярхаў,
Ўцелаўлёны  Бог звяртаўся
Да цябе як свайго бацькі.

4  Галінкі плямя Есэя,
Што захоўвалі справу збаўлення
Пачуйце нашу малітву,
Што ўзносіцца з нашых сэрцаў.

5  Хай цнота, якая квітнела
У сценах вашага дому,
Асвеціць нашы сем’і
І традыцыі пранікне.  

6  О, Езу, Бог уцелаўлёны,
Сваім бацькам паслухмяны,
Няхай Цябе з Айцом і Духам
Адкуплены свет праслаўляе. Амэн.

Псальмодыя
1 ант.   Пасля трох дзён Бацькі Езуса знайшлі Яго ў святыні, * сядзячага сярод настаўнікаў, / слухаючага і задаючага ім пытанні.
Псальм 122
Святы горад Ерузалем
Вы ж прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерузалема (Гбр 12, 22)

Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.
Ерузалем пабудаваны, як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *
каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.
Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.
Прасіце міру для Ерузалема: *
Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.
Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *
дабрабыт у палацах Тваіх.
Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх *
скажу я: Мір табе.
Дзеля дома Пана, Бога нашага, *
буду жадаць дабра табе.
ант.   Пасля трох дзён Бацькі Езуса знайшлі Яго ў святыні, * сядзячага сярод настаўнікаў, / слухаючага і задаючага ім пытанні.

 2 ант.   Пайшоў Хрыстос з сваімі Бацькамі, * і вярнуўся  ў Назарэт, /  і быў ім паслухмяны.
Псальм 127
Праца марная без Бога
Вы – будоўля Божая (1 Кар 3, 9)
Калі Пан не будуе дом, *
то будаўнікі працуюць дарэмна.
Калі Пан не пільнуе горад, *
то вартаўнікі дарэмна чуваюць.
Дарэмна, што вы рана ўстаеце, *
позна кладзецеся, і хлеб ясце гаротны,
бо свайму ўмілаванаму *
Ён дае гэта, калі той спіць.
Вось нашчадкі – спадчына ад Пана, *
а плод улоння – узнагарода.
Быццам стрэлы ў руцэ асілка, *
так сыны маладыя.
Шчаслівы той чалавек, *
 які напоўніў імі свой калчан,
ён не будзе саромецца,
калі будуць яны размаўляць з ворагам у браме.
ант.   Пайшоў Хрыстос з сваімі Бацькамі, * і вярнуўся  ў Назарэт, /  і быў ім паслухмяны.

3 ант.   Езус развіваўся ў мудрасці і гадах, * і ў ласцы Бога і людзей.
Песня                                               Эф 1, 3-10
Пра Бога Збаўцу

Благаслаўлёны Бог *
і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста,
які благаславіў нас у Хрысце *
ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах;
бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету,
каб мы былі святымі і беззаганнымі *
перад Ім у любові.
Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення
праз Езуса Хрыста, *
паводле ўпадабання сваёй волі,
дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, *
якою Ён адарыў нас ва Умілаваным.
У Ім мы маем адкупленне Ягонаю Крывёю, *
дараванне правінаў,
паводле багацця ласкі Ягонай,
якою шчодра адарыў нас *
ва ўсялякай мудрасці і разуменні,
дазволіўшы нам пазнаць *
таямніцу сваёй волі,
паводле свайго ўпадабання, *
якое раней паклаў у Ім
для спаўнення паўнаты часу,
каб аднавіць усё ў Хрысце: *
тое, што на небе і на зямлі.
ант.   Езус развіваўся ў мудрасці і гадах, * і ў ласцы Бога і людзей.

Чытанне                                                                                        Flp 2, 6-7
Езус Хрыстус, будучы ў вобразе Божым, не скарыстаў магчымасці, каб на роўні быць з Богам., а прынізіў самога Сябе, вобраз слугі прыняўшы, і стаў падобным да людзей.

Кароткі рэспансорый
С. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.
У. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.
С. зявіўся на зямлі і жыў сярод людзей.
У. каб паказаць ласку да іх.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.

Ант. да Песні Марыі Дзіцятка Езус  расло і  ўзмацнялася, напоўненае мудрасцю *, і ласка Божая спачыла на Ім.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
         Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
         Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне
         Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
         Скінуў валадароў з іх тронаў,
         А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
         Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
         Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Дзіцятка Езус  расло і  ўзмацнялася, напоўненае мудрасцю *, і ласка Божая спачыла на Ім.

Просьбы
Езус Хрыстус, Сын Бога жывога, быў дзіцем ў чалавечай сям’і. Уславім ​​яго і скажам:
Ты - наш Збавіцель і ўзор святасці.
Хрысце, праз таямніцу тваёй паслухмянасці Марыі і
- навучы усіх пашаны і паслухмянасці адносна тых, хто імі кіруе.
Ты любіў сваіх Бацькоў і быў імі каханы,
- умацуй  усе сем'і  у спакоі і ўзаемнай любові.
Ты  заўсёды старанна выконваў волю свайго Айца,
- зрабі, каб ў кожным доме Бог быў праслаўлены.
Хрысце, Цябе заклапочаныя Бацькі знайшлі праз тры дні ў доме Айца,
- навучы нас шукаць перш за ўсё Божага Валадарства.
Хрысце, Ты злучыўся з Сабой  Марыю і Юзафа ў нябеснай хвале,
- дапусці нашых памерлых да сям’і святых.
Ойча наш.

Малітва
Божа, Ты даў нам Святую Сям’ю за ўзор жыцця, учыні, просім, каб мы, злучаныя ўзаемнай любоўю, наследавалі яе цноты ў нашых сем’ях * і праз гэта дасягнулі вечнае радасці ў Тваім нябесным доме. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.



29 снежня – чацвер у актаве Нараджэння Пана.



ЗАКЛІК

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Хрыстос нарадзіўся, * услаўляем Уцелаўлёнае Слова.

Малітва
Божа, усемагутны і нябачны, прыходам Езуса Хрыста — сапраўднага святла — Ты рассеяў цемру гэтага свету, † літасціва ўзглянь на нас * і дай, каб мы годна праслаўлялі Нараджэнне Твайго Сына. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

НЕШПАРЫ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя


 Гімн
1 Хрысце, збаўленне чалавецтва
І Сын айца Ты Адзіны,
Цябе нарадзіў Ён цудоўна
Перад дзеяў пачаткам.

2 Ты – хвалы Ягонай бляск,
Вечная свету надзея,
Пачуй Ты нашыя  просьбы
З усіх куточкаў зямлі!

3  Успомні, што калісьці прыняў Ты
Смяротную постаць людзкую,
Нарадзіўся ты з чыстага ўлоння
Беззаганнае Дзевы.

4  Дзень, які вяртаецца да нас
Праз года  сталае паўтарэнне,
Сведчыць, што са сталіцы Айца
Прыйшоў Ты, каб выратаваць нас.

5 Неба, зямля і моры,
І ўсё, што знаходзіцца ў іх,
Айца радасна праслаўляе
Бо на зямлю паслаў Сына.

6 І мы, якіх Ты, о Пане,
Абмыў сваёю крывёю
Новым гімнам Цябе праслаўляем
У гадавіну Твайго нараджэння.

7 Езус, народжаны з Дзевы,
Няхай Табе з Айцом і Духам,
 Аддасць усё стварэнне
пашану і славу без межаў. Амэн.

Псальмодыя
1 ант.   Пры Табе валадаранне у дзень Твайго трыумфа, * у бляску святасці / з улоння заранкі Цябе нарадзіў Я як расу.
Псальм 110, 1-5. 7
Месія – Валадар і Святар
Трэба было, каб Ён валадарыў, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае (1 Кар 15, 25)
Пан сказаў майму Пану: *
Сядай праваруч Мяне,
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх *
да падножжа Твайго.
Жазло сілы Тваёй *
спашле Пан з Сіёна:
будзеш валадарыць *
сярод ворагаў Тваіх.
З Табою панаванне ў дзень тваёй моцы,
у бляску святасці, *
з улоння перад світаннем нарадзіў Цябе.
Пан прысягнуў і не пашкадуе: *
Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.
Пан праваруч Цябе, *
разабе каралёў у дзень гневу свайго.
Па дарозе напецца з патоку, *
таму падыме галаву.
ант.   Пры Табе валадаранне у дзень Твайго трыумфа, * у бляску святасці / з улоння заранкі Цябе нарадзіў Я як расу.

 2 ант.   У Пана ласка  * у Яго плённае адкупленне.
 Псальм 130
З глыбіні я клічу
Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў (Мц 1, 21)
З глыбіні я клічу Цябе, Пане. *
Пане, пачуй мой голас.
Няхай Твае вушы пачуюць *
голас маіх малітваў.
Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, *
хто ж вытрывае, Пане?
Але ў Цябе прабачэнне, *
каб Цябе паважалі.
Спадзяюся на Пана, *
спадзяецца душа мая на Яго слова.
Душа мая чакае Пана *
больш, чым варта світання.
Больш, чым варта світання, *
няхай Ізраэль чакае Пана,
бо ў Пана міласэрнасць *
і шчодрае ў Яго адкупленне.
Ён адкупіць Ізраэль *
ад усіх беззаконняў ягоных.
ант.   У Пана ласка  * у Яго плённае адкупленне.

3 ант.   На пачатку і прад вякамі  * Богам было Слова / сёння Яно нарадзілася як Збавіцель свету.
Песня                                               Клс 1, 12-20
Хрыстус – першародны сярод усякага стварэння
і першародны з памерлых
Мы дзякуем Айцу, *
які паклікаў вас
да ўдзелу ў спадчыне святых у святле, *
які вызваліў нас з-пад улады цемры
і прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго,
у якім мы маем адкупленне *
і адпушчэнне грахоў.
Ён з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, *
першародным сярод усякага стварэння.
Бо ў Ім было створана ўсё, *
што на нябёсах і на зямлі,
бачнае і нябачнае: *
ці троны, ці панаванні,
ці начальствы, ці ўлады – *
усё праз Яго і для Яго створана.
Ён ёсць раней за ўсё, *
і ўсё трымаецца ў Ім.
Ён – Галава Цела, гэта значыць, Касцёла.
Ён – пачатак, першародны з памерлых, *
каб Ён ва ўсім меў першынство.
Бо спадабалася Айцу, *
каб у Ім жыла ўся паўната
і каб праз Яго прымірыць з сабою ўсё,
і зямное, і нябеснае, *
усталяваўшы мір праз кроў Ягонага крыжа.
ант.   На пачатку і прад вякамі  * Богам было Слова / сёння Яно нарадзілася як Збавіцель свету.

Чытанне                                                                                        1 Ян 1, 1-3
Тое, што было ад пачатку, што мы чулі пра Слова жыцця, што бачылі на свае вочы, на што глядзелі і да чаго дакраналіся нашыя рукі, — бо жыццё аб’явілася, і мы бачылі, і сведчым, і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыццё, якое было ў Айца і аб’явілася нам, — тое, што мы бачылі і чулі, абвяшчаем і вам,
каб і вы мелі еднасць з намі. А нашая еднасць ёсць з Айцом і Сынам Ягоным,
Езусам Хрыстом.

Кароткі рэспансорый
С.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя.
У.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя.
С.    І пасялілася паміж намі.
У.   Аллелюя, аллелюя.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя

Ант. да Песні Марыі Кароль нябёсаў нарадзіўся з Дзевы, * каб загубленага чалавека прывесці назад да валадарства нябеснага.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
         Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
         Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне
         Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
         Скінуў валадароў з іх тронаў,
         А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
         Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
         Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Кароль нябёсаў нарадзіўся з Дзевы, * каб загубленага чалавека прывесці назад да валадарства нябеснага.

Просьбы
Молімся да Бога айца, поўнага міласэрнасці, які намасціў свайго Сына Духам Святым, каб нёс Добрую Навіну ўбогім, і просім:
Акажы нам, Пане, сваю міласэрнасць.
Літасцівы і вечны Божа, Ты хочаш, каб усе людзі былі збаўленыя і спазналі праўду, дзякуем Табе, што Ты далі свету Сына Свайго Адзінароднага,
- зрабі, каб уся зямля радавалася з Яго нараджэння.
Ты паслаў Свайго Сына, каб звеставаў убогім добрую навіну, абвяшчаў свабоду палонным і год ласкі,
- адары людзей  свабодай і спакоем.
Ты накіраваў да  Яго мудрацоў з Усходу, каб Яму аддалі пашану,
- прымі ж  даніну павагі нашай веры і малітвы.
 Ты клічаш ўсіх людзей з цемры да Свайго цудоўнага святла, каб на імя “Езус” схілілася кожнае калена,
- дай, каб мы былі  сведкамі Яго Евангелля.
 Ты ўчыніў, што Хрыстос народжаныя ў Бэтлееме, стаў святлом  на асвятленне ўсіх народаў,
- пакажы хвалу свайго аблічча нашым памерлым братам і сёстрам.
Ойча наш.

Малітва
Божа, усемагутны і нябачны, прыходам Езуса Хрыста — сапраўднага святла — Ты рассеяў цемру гэтага свету, † літасціва ўзглянь на нас * і дай, каб мы годна праслаўлялі Нараджэнне Твайго Сына. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

КАМПЛЕТА
Уступ:
С: Божа, прыйдзі. Хвала Айцу.... (Аллелюя)

Рахунак сумлення....
С: Спавядаюся....
Няхай змілуцца над намі Бог Усемагутны, і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
В: Амэн.

Гімн
Перш чым надыдзе хутка цемра,
Цябе мы просім, Створца сусвету:
Апякуйся, барані нас
У сваёй дабрыні.

Нашы сэрцы хай трываюць
Пры Табе нават у сне,
А калі ўзыйдзе зарніца,
З радасцю Цябе хай славяць.

Цела хай будзе здаровым,
Ну а дух стане руплівым,
Ты ж святлом усю пранікай
Глыбіню цямноты ночы.

Просім, дай усё гэта, Ойча,
Праз Хрыста, Твайго Сына,
Што з Табою ў Духу адзінства
Валадар над светам вечны. Амэн.

Псальмодыя
Ант. Пан атуліць цябе сваімі крыламі, * не будзеш мець страху начнога.

Псальм 91
Аб Божай апецы
Я даў вам уладу ступаць па вужах і скарпіёнах (Лк 10, 19)
Шчаслівы той, хто жыве пад заслонай Найвышэйшага *
ды пад ценем Усемагутнага.
Кажу я да Пана: †
Ты мой прытулак і цвярдыня мая, *
мой Бог, на якога спадзяюся.
Бо Ён ратуе цябе ад сеці лаўца, *
ад мору смяротнага.
Пер’ем сваім закрывае цябе, *
і пад крыллем Ягоным схаваешся.
Праўда Яго – *
шчыт і заслона.
Не палохайся страхаў начных, *
ні стралы, што ўдзень ляціць.
Не бойся мору, што ў цемры крадзецца, *
заразы, што ў поўдзень пустошыць.
Хоць бы тысячы побач з табой паляглі †
і мірыяды праваруч ад цябе, *
да цябе яна не падыдзе.
Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш *
і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
За тое, што ты казаў: †
Пан – надзея мая, – ды Найвышэйшага *
выбраў сабе за прытулак,
Не сустрэне няшчасце цябе, *
і пошасць не падыдзе да палаткі тваёй.
Бо ён дасць загад аб табе сваім Анёлам, *
каб цябе сцераглі на ўсіх сцежках тваіх.
На руках сваіх панясуць цябе, *
каб нага твая не спаткнулася аб камень.
На львоў і гадаў ступаць будзеш, *
львянятаў і змеяў патопчаш.
За тое, што Мяне ўзлюбіў ён, †
выратую яго і ўзвялічу, *
бо імя Маё ведае.
Будзе клікаць Мяне, дык Я выслухаю яго; *
пры ім Я ў тузе, вызвалю яго ды ўслаўлю.
Насычу яго доўгім векам *
і збаўленне Маё дам убачыць.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Пан атуліць цябе сваімі крыламі, * не будзеш мець страху начнога.

Чытанне                                                                                        Ап 22, 4-5
Слугі Пана ўбачаць аблічча Ягонае і імя Ягонае на чолах іх. І не будзе там ночы; і няма ў іх патрэбы ў светачы і ў святле сонца, бо Пан Бог асвятляе іх. І валадарыць Яму на вечныя вякі.

Рэспансорый кароткі
С: У рукі Твае, Божа,* давяраю дух мой.
У: У рукі Твае, Божа...
С: Ты адкупіў нас, верны Божа.
У: Давяраю... С: Хвала Айцу... У: У рукі Твае, Божа...

Песня Сімяона                                                                             Лк 2, 29-32
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
па слову Твайму, з мірам;
Бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў.
Святло для асвячэння паганаў, *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Малітва
Божа, наш Ойча, наведай гэты дом і аддалі ад яго ўсялякія варожыя пасткі; + няхай прабываюць у ім  Твае святыя Анёлы і захоўваюць нас у супакоі, * а Тваё благаслаўленне няхай заўсёды нам спадарожнічае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог Усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы. Усе: Амэн.

Антыфона да Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная.
О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.