НЕШПАРЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя

Гімн:
О, Ўладар Магутны, Хрыстэ,
Ты для славы Айца Бога
І збаўлення ўсіх нас, грэшных
Перамог навалу слерці.

Ты прыняў людскую слабасць,
перамог Ты моц шатана,
бо Сваёю смерцю знішчыў
смерць, што нам падрыхтаваў Ён.

У зянні славы ўстаў з магілы,
моцай таямніцы Пасхі
зноў жыццё Ты нам вяртаеш,
калі грэх у нас памірае.

Дай ажыўчую нам ласку,
каб другім прыйшоўшы разам,
нас застаў падрыхтаваных
у шлях ісці з паходняй-лямпай.

Нас вядзі, Суддзя ласкавы,
у святло й спакой вячысты,
бо праз веру і адданасць мы належым ўжо да Бога.

Да Сябе пакліч таксама
усіх, хто, вызвалены з цела,
у дом Айца ўвайсці хто хоча,
каб Цябе там славіць вечна. Амэн.

Псальмодыя
1 ант. Бог цябе пазбавіць, * ад усяго злога, * Ён душу тваю ўратуе.
Псальм 121(122)
Вартаўнік народа
Яны ўжо не будуць ні галадаць, ні прагнуць, і не будзе паліць іх сонца і ніякая спёка (Ап 7, 16)
Уздымаю я вочы ўгору*
Адкуль прыйдзе мне дапамога?
Мне дапамога ад Пана, *
Які стварыў зямлю і неба.
Не дасць Ён табе спатыкнуцца, *
не задрэмле Ён, бо цябе асцерагае.
Той не засне і не задрэмле, *
хто на варце стаіць Ізраіля.
Бог цябе сцеражэ, †
Пан, цень над табою, *
стаіць пры тваёй правіцы.
Пан будзе нядрэмны пры выйсці тваім і пры вяртанні, *
цяпер і на часы ўсе.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Бог цябе пазбавіць, * ад усяго злога, * Ён душу тваю ўратуе.

2 ант. Калі ўспомніш, * пра грахі нашы, Пане, * Божа, хто ж ўстаіць.
Псальм130(129)
З глыбіні я клічу
Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў (Мц 1, 21)
З глыбіняў шлю да Цябе голас, Пане, *
Выслухай маю, Божа, просьбу.
Схілі Сваё вуха *
на голас маёй малітвы.
Калі зберажэш памяць аб граху, Пане, *
Божа, хто ж збаўлены будзе?
Але Ты нам даеш дараванне, *
каб Табе ўсе мы служылі.
Надзея мая на Пана, †
душа мая ўскладае надзею на Яго Слова, *
душа мая чакае Бога.
Больш, як варта світанку, *
няхай Ізраіль Пана чакае.
Бо толькі ў Пану ласка, *
у Яго шчодрае збаўленне,
Ён пазбавіць Ізраіль *
ад усіх грахоў ягоных.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Калі ўспомніш, * пра грахі нашы, Пане, * Божа, хто ж ўстаіць.

3 ант. Як Айцец, * ажыўляе памерлых, * так і Сын ажыўляе ўсіх, * каго хоча.
Песня         Флп 2, 6-11
Езус Хрыстус, будучы ў вобразе Божым, не скарыстаў магчымасці, *
Каб на роўні быць з Богам.
А прынізіў самога Сябе, вобраз слугі прыняўшы, *
і стаў Ён да людзей падобным.
А тым, што вонкава быў прызнаны толькі за чалавека, *
прынізіў Сябе самога.
Калі стаў паслухмяны да самае смерці – *
і смерці крыжовай.
Таму Пан Бог па-над усім Яго узвысіў *
і даў Яму Імя па-над імёнамі ўсімі,
Каб на Імя “Езус” ўкленчыла кожнае калена *
зямных істотаў і нябесных,
І каб абвяшчаў кожны язык чалавека, *
што Панам для хвалы Бога Айца ёсць
Хрыстус Езус.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Як Айцец, * ажыўляе памерлых, * так і Сын ажыўляе ўсіх, * каго хоча.

Чытанне
Смерць, дзе твая перамога? Дзе, смерць, джала тваё? Джалам смерці з’яўляецца грэх, а сілай граху – Закон. Падзякуем Богу за тое, што Ён дапамог  нам  здабыць перамогу  праз Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кароткі рэспансорый
С: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.
У: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.
С: Радавацца буду* з міласэрнасці Тваёй.
У: мне не сорамна навекі.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У: Я Табе паверыў, Пане, * мне не сорамна навекі.

Ант. да Песні Марыі Усе, каго дае Айцец Мне,* да Мяне прыйдуць.* А таго, хто да Мяне прыходзіць,* ад сябе не адпрэчу.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
         Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
         Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне
         Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
         Скінуў валадароў з іх тронаў,
         А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
         Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
         Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Усе, каго дае Айцец Мне,* да Мяне прыйдуць.* А таго, хто да Мяне прыходзіць,* ад сябе не адпрэчу.

Просьбы
Спадзяёмся, што Езус Хрыстус зробіць падобным наша цела, падлеглае распаду, да Свайго Хвалебнага Цела, таму будзем маліцца Яму і прасіць:
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце, Сын Бога жывога, Ты ўваскрасіў да жыцця свайго сябра Лазара,
– абудзі да жыцця ў хвале памерлых, якіх Ты адкупіў найдаражэйшай Крывёю Сваёй.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце,  Суцяшальнік засмучаных,  Ты, уваскрашаючы Лазара, юнака з Наіна і дачку Яіра, выцер слёзы з вачэй іх родных,
– суцеш усіх тых, хто аплаквае сваіх памерлых.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце,  Збаўца наш,  знішчай у нашым целе панаванне граху, бо праз яго мы заслужылі, каб плаціць смерцю,
– зрабі, каб мы атрымалі ў Табе жыццё вечнае.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце, Адкупіцель наш, глянь на тых, хто, не ведаючы Цябе, не мае надзеі,
– дапамажы, каб мы паверылі ва ўваскрасенне і жыццё вечнае ў будучым свеце.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце, Ты вярнуў зрок сляпому і даў яму магчымасць бачыць Цябе,
  пакажы  Сваё  аблічча  памерлым,  якія  яшчэ пазбаўлены Твайго Святла вечнага.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.
Езу Хрысце, Ты дазваляеш, каб развальваўся дом нашага часовага жылля,
– дай нам вечнае жыллё на небе, у нерукатворным доме.
Ты – нашае Жыццё і Уваскрасенне.

Ойча наш.

Малітва
Усемагутны Божа, выслухай нашыя малітвы, якія нясём з вераю ў Твайго Ўваскрэслага Сына, † і ўзмацні нашу надзею, * што разам з Тваім (Тваёй)  слугою  N.  (Тваімі слугамі) мы  ўсе  ўваскрэснем.  Праз Езуса Хрыста, Твайго Сына, Пана нашага і Бога, † Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * праз усе вякі вечныя. Амэн.

Апрацавана на падставе:  У. Завальнюк, Абрад пахавання, Мінск 2010.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.