Якое значэнне мае Святая Сям’я для сучаснай сям’і – для айца, маці і дзяцей? Кажам: ”Даўней усё было іначай, чым цяпер.” А ці сапраўды ўсё? Было Дзіцё, Якое любіла Яго Маці Марыя і Юзаф, Ягоны апякун перад Богам. Усе ўтраіх былі адным ва ўзаемным шанаванню і любові.
Цяжкія падзеі і цярпенні чакалі Дзіцё і Бацькоў, але нішто не магло ім перашкодзіць: ні Хрысту, Які быў ахінуты цёплай любоўю і чулай апекай; ні Бацькам, якія паклалі надзею на Бога і былі гатовыя ісці праз жыццё дарогай, якую вызначыў Сам Бог. Св. Сям’я з’яўляецца найдасканалай сям’ёй і прыкладам для нас,нашых сем’яў. Св. Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.
ЗАКЛІК
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
ант. Праслаўляйма Хрыста, Сына Божага, * паслухмянага Марыі і Юзафу.
Малітва
Божа, Ты даў нам Святую Сям’ю за ўзор жыцця, † учыні, просім, каб мы, злучаныя ўзаемнай любоўю, наследавалі яе цноты ў нашых сем’ях * і праз гэта дасягнулі вечнае радасці ў Тваім нябесным доме. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
НЕШПАРЫ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя
Гімн
1 Хрысце, святло анёлаў
І людзей вечная надзея,
Прыходзячы да нас, Ты жадаў
Дасведчыць любові ў сям’і.
2 Марыя, скарбніца ласкі,
Толькі Ты заслужыла,
Каб абняць Пана ў абдымках
І карміць матчынымі грудзьмі.
3 Юзаф, захавальнік Дзевы
І нашчадак патрыярхаў,
Ўцелаўлёны Бог звяртаўся
Да цябе як свайго бацькі.
4 Галінкі плямя Есэя,
Што захоўвалі справу збаўлення
Пачуйце нашу малітву,
Што ўзносіцца з нашых сэрцаў.
5 Хай цнота, якая квітнела
У сценах вашага дому,
Асвеціць нашы сем’і
І традыцыі пранікне.
6 О, Езу, Бог уцелаўлёны,
Сваім бацькам паслухмяны,
Няхай Цябе з Айцом і Духам
Адкуплены свет праслаўляе. Амэн.
Псальмодыя
1 ант. Пасля трох дзён Бацькі Езуса знайшлі Яго ў святыні, * сядзячага сярод настаўнікаў, / слухаючага і задаючага ім пытанні.
Псальм 122
Святы горад Ерузалем
Вы ж прыступіліся да гары Сіён і да горада Бога жывога, да нябеснага Ерузалема (Гбр 12, 22)
Узрадаваўся я, калі мне сказалі: *
Пойдзем у дом Пана.
Вось стаяць нашыя ногі *
ў брамах тваіх, Ерузалем.
Ерузалем пабудаваны, як горад, *
дзе ўсё злучана ў адно.
Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, *
каб, паводле сведчання Ізраэля, праслаўляць імя Пана.
Там стаяць судовыя троны, *
троны дому Давіда.
Прасіце міру для Ерузалема: *
Няхай спакой маюць тыя, хто любіць Цябе.
Няхай будзе мір у мурах Тваіх, *
дабрабыт у палацах Тваіх.
Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх *
скажу я: Мір табе.
Дзеля дома Пана, Бога нашага, *
буду жадаць дабра табе.
ант. Пасля трох дзён Бацькі Езуса знайшлі Яго ў святыні, * сядзячага сярод настаўнікаў, / слухаючага і задаючага ім пытанні.
2 ант. Пайшоў Хрыстос з сваімі Бацькамі, * і вярнуўся ў Назарэт, / і быў ім паслухмяны.
Псальм 127
Праца марная без Бога
Вы – будоўля Божая (1 Кар 3, 9)
Калі Пан не будуе дом, *
то будаўнікі працуюць дарэмна.
Калі Пан не пільнуе горад, *
то вартаўнікі дарэмна чуваюць.
Дарэмна, што вы рана ўстаеце, *
позна кладзецеся, і хлеб ясце гаротны,
бо свайму ўмілаванаму *
Ён дае гэта, калі той спіць.
Вось нашчадкі – спадчына ад Пана, *
а плод улоння – узнагарода.
Быццам стрэлы ў руцэ асілка, *
так сыны маладыя.
Шчаслівы той чалавек, *
які напоўніў імі свой калчан,
ён не будзе саромецца,
калі будуць яны размаўляць з ворагам у браме.
ант. Пайшоў Хрыстос з сваімі Бацькамі, * і вярнуўся ў Назарэт, / і быў ім паслухмяны.
3 ант. Езус развіваўся ў мудрасці і гадах, * і ў ласцы Бога і людзей.
Песня Эф 1, 3-10
Пра Бога Збаўцу
Благаслаўлёны Бог *
і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста,
які благаславіў нас у Хрысце *
ўсялякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах;
бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, †
каб мы былі святымі і беззаганнымі *
перад Ім у любові.
Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення †
праз Езуса Хрыста, *
паводле ўпадабання сваёй волі,
дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, *
якою Ён адарыў нас ва Умілаваным.
У Ім мы маем адкупленне Ягонаю Крывёю, *
дараванне правінаў,
паводле багацця ласкі Ягонай, †
якою шчодра адарыў нас *
ва ўсялякай мудрасці і разуменні,
дазволіўшы нам пазнаць *
таямніцу сваёй волі,
паводле свайго ўпадабання, *
якое раней паклаў у Ім
для спаўнення паўнаты часу, †
каб аднавіць усё ў Хрысце: *
тое, што на небе і на зямлі.
ант. Езус развіваўся ў мудрасці і гадах, * і ў ласцы Бога і людзей.
Чытанне Flp 2, 6-7
Езус Хрыстус, будучы ў вобразе Божым, не скарыстаў магчымасці, каб на роўні быць з Богам., а прынізіў самога Сябе, вобраз слугі прыняўшы, і стаў падобным да людзей.
Кароткі рэспансорый
С. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.
У. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.
С. з’явіўся на зямлі і жыў сярод людзей.
У. каб паказаць ласку да іх.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У. Хрыстос павінен быў стаць, як браты і сёстры, * каб паказаць ласку да іх.
Ант. да Песні Марыі Дзіцятка Езус расло і ўзмацнялася, напоўненае мудрасцю *, і ласка Божая спачыла на Ім.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
Яго міласэрнасць з пакалення ў пакаленне
Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
Скінуў валадароў з іх тронаў,
А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Дзіцятка Езус расло і ўзмацнялася, напоўненае мудрасцю *, і ласка Божая спачыла на Ім.
Просьбы
Езус Хрыстус, Сын Бога жывога, быў дзіцем ў чалавечай сям’і. Уславім яго і скажам:
Ты - наш Збавіцель і ўзор святасці.
Хрысце, праз таямніцу тваёй паслухмянасці Марыі і
- навучы усіх пашаны і паслухмянасці адносна тых, хто імі кіруе.
Ты любіў сваіх Бацькоў і быў імі каханы,
- умацуй усе сем'і у спакоі і ўзаемнай любові.
Ты заўсёды старанна выконваў волю свайго Айца,
- зрабі, каб ў кожным доме Бог быў праслаўлены.
Хрысце, Цябе заклапочаныя Бацькі знайшлі праз тры дні ў доме Айца,
- навучы нас шукаць перш за ўсё Божага Валадарства.
Хрысце, Ты злучыўся з Сабой Марыю і Юзафа ў нябеснай хвале,
- дапусці нашых памерлых да сям’і святых.
Ойча наш.
Малітва
Божа, Ты даў нам Святую Сям’ю за ўзор жыцця, † учыні, просім, каб мы, злучаныя ўзаемнай любоўю, наследавалі яе цноты ў нашых сем’ях * і праз гэта дасягнулі вечнае радасці ў Тваім нябесным доме. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.