ІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІ тыдзень псалтыра
КАМПЛЕТА
ІІ тыдзень псалтыра
ЗАКЛІК
ант. Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.
ант. Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.
ант. Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.
ант. Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Праслаўляйма Пана * з радасцю будзем спяваць Яму гімны.
Малітва
Усемагутны Божа, Ты нас давёў да пачатку сённяшняга дня, † захавай нас ад усялякага граху, * і ўчыні, каб нашыя думкі, словы і дзеянні згаджаліся з Тваёй воляй. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
КАМПЛЕТА
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.