МАЛІТВА НА ЗАКАНЧЭННЕ ДНЯ (КАМПЛЕТА) - ПАНЯДЗЕЛАК

 
 
К.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Усе: Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
як была спрадвеку, цяпер і заўсёды і на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя.
(Падчас Вялікага посту Аллелюя не гаворыцца)
 
Рахунак сумлення і акт пакаяння
 
І форма акту пакаяння:
Пасля хвіліны цішыні ўсе разам чыняць пакаянне:
Спавядаюся Богу ўсемагутнаму * і табе, браце, * што зграшыў я вельмі * думкаю, словам, учынкам і занядбаннем,
удараючы сябе ў грудзі, гавораць:
мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна.
Далей працягваюць:
Таму прашу Найсвяцейшую, заўсёды Панну Марыю, *  усіх Анёлаў і святых, * і цябе, браце, памаліцца за мяне * да Пана Бога нашага.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
ІІ форма акту пакаяння:
кіраўнік гаворыць:
С: Змілуйся над намі, Пане.
Усе: Бо зграшылі мы супраць Цябе.
С: Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць.
Усе: І дай нам Тваё збаўленне.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
ІІІ форма акту пакаяння:
Кіраўнік ці вызначаны прадстаўнік супольнасці чытае наступны альбо падобны заклік, скіраваны да Хрыста, які заканчваецца словамі: Пане, змілуйся над намі.
С.: Пане, Ты пасланы аздаравіць скрушаных сэрцам, змілуйся над намі.
Усе: Пане, змілуйся над намі.
С.: Хрыстэ, Ты прыйшоў паклікаць грэшнікаў, змілуйся над намі.
Усе: Хрыстэ, змілуйся над намі.
К.: Пане, Ты сядзіш праваруч Айца, каб заступацца за нас, змілуйся над намі.
Усе: Пане, змілуйся над намі.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай  змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
 
Гімн
І тыдзень псалтыра
1 Ужо знікае дзённае святло.
Цябе мы просім, міласэрны Божа,
Твая апека няхай з намі будзе
І захавае ў Тваёй любові.
2 Хай сэрца наша, стомленае працай,
заўсёды, Пане, пры Табе чувае,
а калі новы дзень настане,
зноў з радасцю хай Бога праслаўляе.
3 Хай цела набірае сілаў,
А дух Табе ў адданасці ўзрастае.
Святлом сваім Ты напаўняй нас, Божа,
У цемры ночы.
4 Дапамажы нам, наш найлепшы Ойча,
Праз Твайго Сына, Пана Уцелаўлення,
Які з Табою ў адзінстве Духа
Над усёй зямлёй у хвале валадарыць. Амэн.
 
ІІ тыдзень псалтыра
1 Хрыстэ, Ты – дзень, поўны бляску,
Знішчаеш цемру начную,
У Табе пачатак святла ёсць
Яго Ты дорыш абраным.
2 Таму Цябе вельмі просім,
Абарані нас ад злога,
І адары нас спакоем,
І сілы новыя дай нам.
3 Калі ўжо сон нас атуліць,
Хай сэрцам будзем з Табою.
А слугаў, што Цябе любяць,
Ты захавай сваёй моцай.
4 Узглянь, наш Божа і Пане,
І беражы нас ад згубы
І аддалі ўсе спакусы,
Бо нас праз кроў сваю збавіў.
5 Хрыстэ, лагодны наш Пане,
Хвалу Табе мы ўзносім,
Айцу і Духу таксама
Чэсць і хвала няхай будзе. Амэн.
 
ІІІ тыдзень псалтыра
1 А як дзень ужо мінае,
Кожны з нас не забывае
Чэсць аддаць з падзякай Богу
За прабыту ўдзень дарогу.
2 Усе нашы дзённы справы
Прымі міла, Божа правы,
Пакіруй нам на збаўленне,
А на Тваё выслаўленне.
3 А калі паснем у ночы,
Май над намі Твае вочы,
Сцеражы ад злой прыгоды,
Барані ад кожнай шкоды.
4 Хай здаровы са сну ўстанем
і служыць Табе зноў станем:
душой, сэрцам, як хто можа,
працай на Тваю чэсць, Божа!
5 Барані нас ад зграшэння,
каб не страцілі збаўлення,
Але неба ўсе дасталі –
Цябе вечна выхвалялі.
 
IV тыдзень псалтыра
1 Прыйдзі, о Пане, бо ноч наступае,
Бляск сонца знікае на небе;
Ты – Сонца, што свеціць і не згасае
Для ўсіх Тваіх верных.
2 Твая прысутнасць для нас няхай стане
Бяспечным портам і месцам спачынку;
Напоўні сэрцы спакоем і цішай,
Найлепшы Ойча.
3 Будзь з намі таксама ў апошнюю хвілю,
Калі ўжо дачэснасць нябачнаю стане,
Вазьмі за руку і вядзі нас у дом Твой,
што вечна трывае.
4 Стварыцель і Божа, усяго, што жывое,
Прымі нашы просьбы і гімны,
што славяць Цябе, Усемагутны наш Божа
У Тройцы Адзінай і Вечнай. Амэн.
 
Псальмодыя
Ант. Ты, Пане, Бог ласкі * і ўсялякай міласэрнасці.
Псальм 86
Аб дапамозе ў няшчасцях
Благаслаўлёны Бог і Айцец, які суцяшае нас у кожным нашым няшчасці (2 Кар 1, 3.4.)
 
Нахілі, Пане, вуха Тваё ды пачуй Ты мяне, *
бо я бедны і ўбогі.
Захавай маю душу, бо я прад Табою скарыўся. †
Памажы Ты, мой Божа, слузе Твайму, *
які на Цябе спадзяецца.
Зжалься нада мною, Пане, *
бо ўвесь дзень да Цябе я клічу.
Суцеш душу слугі Твайго, *
бо душу да Цябе я ўзнімаю, о Пане!
Бо Ты, о Пане, добры і літасцівы, *
і шчодры на ласку для ўсіх, хто Цябе кліча.
Пачуй, о Пане, малітву маю *
і выслухай голас малення майго!
У час тугі маёй я клічу Цябе, *
бо Ты мяне выслухаеш.
Няма між багамі роўнага Табе, Пане, *
і няма спраў, як Твае.
Усе народы, што Ты стварыў, †
прыйдуць і ўпадуць на твар перад Табою, *
о Пане, і імя Тваё будуць славіць.
Бо Ты вялікі і цуды робіш, *
Ты Бог, Ты адзіны.
Навучы мяне, Пане, шляху Твайму, †
каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; *
сэрца маё умацуй у боязі перад іменем Тваім.
І буду ўсім сэрцам хваліць Цябе, Пане, Бог мой, *
і імя Тваё буду славіць навекі.
Бо ласка Твая нада мною вялікая, *
і Ты вырваў душу маю з бяздоння пякельнага.
Божа, пыхлівыя супраць мяне збунтаваліся, †
і натоўп пераследавальнікаў шукае душу маю, *
ды на Цябе не зважаюць яны.
Але Ты, Пане, Бог міласэрны і ласкавы, *
да гневу няскоры і ласкай ды праўдай багаты.
Да мяне звярніся і змілуйся нада мной; †
дай сілу Тваю слузе Твайму *
і сыну слугі Тваёй дапамажы!
З’яві Ты на мне знак Тваёй дабрыні, †
каб угледзелі гэта і тыя, што ненавідзяць мяне, *
і былі асаромленыя, што Ты, о Пане, мне дапамог і суцешыў мяне.
Ант. Ты, Пане, Бог ласкі * і ўсялякай міласэрнасці.
 
Чытанне                                                                                       1 Тэс 5, 9-10
Бог не празначыў нас на гнеў, але на атрыманне збаўлення праз Пана нашага Езуса Хрыста, што памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці спім, з Ім разам жылі.
 
Рэспансорый
К.: У рукі Твае, Пане, * Аддаю я дух мой. Усе: У рукі Твае. К.: Ты нас адкупіў, Пане Божа верны. Усе: Я аддаю. К.: Хвала Айцу. Усе: У рукі Твае.
 
Песня з Евангелля
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
Песня Сімяона  Лк 2, 29-32
Хрыстус – святло народаў
Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
па слову Твайму, з мірам;
Бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў.
Святло для асвячэння паганаў, *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
 
Малітва на заканчэнне
Усемагутны Божа, дай нам добра адпачыць † і учыні, каб зерне нашай сённяшняй працы * дало плён у вечнасці. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
 
Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог Усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы. Усе: Амэн.
 
Антыфоны на заканчэнне да Найсвяцейшай Панны Марыі
Вітай, неба Уладарка,
Вітай, Панна Анёлаў,
Вітай, Ружа і Брама;
Яснасць свету дала Ты.
Цешся, Панна хвалебная,
Па-над усё прыгажэйшая,
Вітай, Маці нябесная;
Заступіся за нас Ты.
альбо
Вiтай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога, 
Панна найчысцейша,
Верным дапамога.
Ты, што прывітана
Словам Габрыэля, 
Умацуй нас ў веры,
Ўсім спашлі надзею.
Вызваль з путаў грэху,
Аддалі нядолю 
І напоўні сэрцы
Нашы супакоем.
І прасі, о Панна,
Ты за нас Езуса, 
Каб мы захаваны
Былі ад спакусаў.
Маці ласкі Божай,
Будзь для нас узорам —
Вызваленым з грэху,
Дай жыць у пакоры.
Памажы, Марыя,
Нам знайсці дарогу, 
Што вядзе да Неба,
Да яднання з Богам.
 
альбо
Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея нашая, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнанцы, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні ж на нас, Заступніца нашая, Твае міласэрныя вочы. І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о наймілейшая Панна Марыя.
 
альбо
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная.
О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша,
з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.
 
У Пасхальны перыяд
Каралева неба, радуйся, аллелюя,
бо Той, каго Ты заслужыла насіць, аллелюя,
змёртвыхпаўстаў, як і сказаў, аллелюя.
Малі за нас Бога, аллелюя.
 
 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.