ЗАКЛІК
ант. Праслаўляйма Бога, * хвала Якога ў святых яснее.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.
ант. Праслаўляйма Бога, * хвала Якога ў святых яснее.
Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.
ант. Праслаўляйма Бога, * хвала Якога ў святых яснее.
Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.
ант. Праслаўляйма Бога, * хвала Якога ў святых яснее.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Праслаўляйма Бога, * хвала Якога ў святых яснее.
Малітва
Божа, наш Ойча, Ты паклікаў святога Антонія, абата, каб ён сваім годным захаплення жыццём служыў Табе ў пустыні, † праз яго заступніцтва ўчыні, * каб мы, адрокшыся ад саміх сябе, мацней за ўсё Цябе любілі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
КАМПЛЕТА
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.