ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра
ІІІ ТЫДЗЕНЬ
НЯДЗЕЛЯ
ІІ НЕШПАРЫ
Божа, прыйдзі. Хвала Айцу. Як была спрадвеку. Аллелюя.
Гімн
1 Благаслаўлёны Ты, Божа,
У адзінстве Тройцы дасканалы;
Вось ужо згасае сонечнае святло,
Так спашлі ж святло ў сэрцы.
2 Цябе славім песняй з раніцы,
Праслаўляем гімнам пры заходзе,
Табе хочам аддаваць славу
Праз усе вякі, бясконца.
3 Айцецу, Сыну і Духу
Няхай будзе слава, падзякі;
Усемагутны Бог у Святой Тройцы
Няхай прыме нашы малітвы. Амэн.
Псальмодыя
1 ант. Пан сказаў майму Пану: * Сядай праваруч мяне. Аллелюя.
Псальм 110, 1-5. 7
Месія – Валадар і Святар
Трэба, каб Ён валадарыў, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае (1 Кар 15, 25)
Пан сказаў майму Пану: *
Сядай праваруч мяне,
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх *
да падножжа Твайго.
Жазло сілы Тваёй *
спашле Пан з Сіёна:
будзеш валадарыць *
сярод ворагаў Тваіх.
З Табою панаванне ў дзень Тваёй моцы, †
у бляску святасці, *
з улоння перад світаннем нарадзіў Цябе.
Пан прысягнуў і не пашкадуе: *
Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.
Пан праваруч цябе *
разаб’е каралёў у дзень гневу свайго.
Па дарозе нап’ецца з патоку, *
таму падыме галаву.
ант. Пан сказаў майму Пану: * Сядай праваруч мяне. Аллелюя.
2 ант. Учыніў Ён памятнымі свае цуды * міласэрны Пан. Аллелюя.
Псальм 111
Вялікія справы Пана
Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане Божа Усемагутны (Ап 15, 3)
Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам *
у коле праведных і на сходзе.
Вялікія справы Пана, *
жаданыя для ўсіх, хто іх любіць.
Справа Ягоная – гэта хараство і веліч, *
а справядлівасць Ягоная трывае навекі.
Учыніў памятнымі свае цуды *
ласкавы і міласэрны Пан.
Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, *
навекі памятае пра свой запавет.
Моц сваіх справаў абвясціў свайму народу, *
каб даць яму спадчыну язычнікаў.
Справы рук Ягоных праўдзівыя і справядлівыя, *
пэўныя ўсе Яго наказы,
умацаваныя на вякі вякоў, *
устаноўленыя ў праўдзе і справядлівасці.
Ён адкупленне спаслаў свайму народу, *
навекі ўстанавіў свой запавет.
Ягонае імя святое і грознае. *
Пачатак мудрасці – гэта боязь Пана;
разважлівыя ўсе, хто так чыніць. *
Хвала Яго будзе трываць вечна.
2 ант. Учыніў Ён памятнымі свае цуды * міласэрны Пан. Аллелюя.
3 ант. Пачаў валадарыць * Пан Бог наш Усемагутны.
Пры спеве наступнай песні Аллелюя гаворыцца, як тут адзначана; пры рэцытацыі дастаткова сказаць Аллелюя ў пачатку і ў канцы кожнага верша.
Песня пар. Ап 19, 1-7
Вяселле Ягняці
Аллелюя.
Збаўленне і слава, і моц Бога нашага, *
(Н. Аллелюя.)
бо праўдзівыя і справядлівыя прысуды Ягоныя.
Н. Аллелюя (аллелюя).
Аллелюя.
Узносьце хвалу нашаму Богу, усе Ягоныя слугі, *
(Н. Аллелюя.)
і тыя, хто Яго баіцца, малыя і вялікія.
Н. Аллелюя (аллелюя).
Аллелюя.
Бо запанаваў Пан Бог наш Усемагутны, *
(Н. Аллелюя.)
будзем весяліцца і радавацца, і праслаўляць Яго.
Н. Аллелюя (аллелюя).
Аллелюя.
Бо настала вяселле Ягняці, *
(Н. Аллелюя.)
і падрыхтавалася Ягоная жонка.
Н. Аллелюя (аллелюя).
3 ант. Пачаў валадарыць * Пан Бог наш Усемагутны.
Чытанне 1 П 1, 3-5
Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, што з вялікай Сваёй ласкі адрадзіў нас праз уваскрэсенне Езуса Хрыста з памерлых да жывое надзеі, да спадчыны нятленнай, чыстай, неўвядальнай, захаванай на нябёсах вам, сілаю Божаю празь веру ахаваным на ратаванне, якое гатова адкрыцца ў апошні час.
Кароткі рэспансорый
С. Блаславёны Ты, Пане, * на цвержы нябеснай.
У. Блаславёны Ты, Пане, * на цвержы нябеснай.
С. Праслаўлены і ўзвялічаны на векі.
У. на цвержы нябеснай.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У. Блаславёны Ты, Пане, * на цвержы нябеснай.
Песня Марыі
Ант. да Песні Марыі Вучні, пакінуўшы сеткі, * пайшлі ўслед за Богам і Збавіцелем, / аллелюя.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
Яго міласэрднасць з пакалення ў пакаленне
Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
Скінуў валадароў з іх тронаў,
А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
Памятаючы пра сваю міласэрнасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Вучні, пакінуўшы сеткі, * пайшлі ўслед за Богам і Збавіцелем, / аллелюя.
Просьбы
Да Бога, Які адкупленнем аднавіў створаны свет і няспынна абнаўляе яго любоўю, радасна ўсклічам:
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Дзякуем Цябе, Пане, за тое, што Ты ўяўляеш моц Тваю ва ўсім тварэнні
— і ў гісторыі свету аб’яўляеш Сваю Провід.
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Праз Сына Твайго, Абвяшчальніка спакою і Пераможцу на Крыжы,
— пазбаў нас ад марных страхаў і роспачы.
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Умацуй усіх, хто любіць праўду,
— дай ім сапраўдна садзейнічаць умацаванню спакою на зямлі.
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Дапамажы прыгнечаным, вызвалі вязняў, суцеш няшчасных, падай хлеб згаладалым, умацуй слабых,
— няхай заззяе ва ўсіх людзях перамога крыжа.
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Ты цудоўным чынам уваскрасіў Свайго Сына, які памёр і быў пахаваны,
— зрабі, каб нашыя памерлыя дасягнулі разам з Ім жыцця вечнага.
Аднаві цуды любові Тваёй, Пане.
Ойча наш.
Малітва
Усемагутны вечны Божа, кіруй нашым жыццём паводле Тваёй волі, † каб мы ў імя Твайго ўмілаванага Сына * былі шчодрымі на добрыя ўчынкі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.
Калі прысутнічае святар ці дыякан:
С.: Пан з вамі.
Л.: І з духам тваім.
С.: Няхай вас благаславіць Бог Усемагутны: Айцец і Сын, і Дух Святы.
Л.: Амэн.
С.: Ідзіце ў супакоі Хрыста.
Л.: Дзякуем Пану Богу.
У іншых выпадках:
Няхай нас благаславіць Бог Усемагутны, сцеражэ ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. Амэн.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.