ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра
ІІІ ТЫДЗЕНЬ
НЯДЗЕЛЯ
Ютрань
Божа, прыйдзі. Хвала Айцу. Як была. Аллелюя.
Усё пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.
Гімн
1 Дзень першы вітаем, пачатак святла,
Дзень самы шчаслівы над злом перамогі,
Ён поўны вяселля і спеваў пахвальных,
Дзень Пасхі вітаем мы сёння.
2 За нас цярпеў Езус
І мукай сваёй Ён знішчыў людскія правіны,
З Айцом памірыў марнатраўных сыноў
Праз смерці крыжовую сілу.
3 Для зла і граху мы памерлі з Хрыстом,
Каб вечнасці мець узнагароду.
Праз хрост адраджэння чакаем і мы
Святла Сонца вечнасці.
4 Уваскрослы наш Пане і Сыне Айца,
Абмытыя кроўю Тваёю
Мы збаўлены ласкай і славім Цябе
Праз еднасць Тваю з Айцом і Духам. Амэн.
Псальмодыя
1 ант. Моцны ёсць Пан * у небе. / Аллелюя.
Псальм 93
Веліч Бога Стварыцеля
Запанаваў Пан Бог наш Усемагутны; будзем весяліцца і радавацца, і праславім Яго (Ап 19, 6. 7)
Пан валадарыць, *
Ён апрануўся ў веліч,
Пан апрануўся ў магутнасць *
і ёй падперазаўся.
Так сусвет умацаваў, *
што не пахіснецца.
Адгэтуль трон Твой непахісны, *
Ты існуеш спрадвеку.
Рэкі падымаюць, Пане, †
рэкі падымаюць свой голас, *
уздымаюць свае хвалі.
Але Пан на вышынях †
магутнейшы за шум вялікіх водаў, *
за марскія хвалі.
Сведчанні Твае вельмі праўдзівыя, †
дому Твайму належыць святасць *
на доўгія дні, о Пане.
ант. Моцны ёсць Пан * у небе. / Аллелюя.
2 ант. Ты поўны хвалы, Пане, * і праслаўлены навекі. Аллелюя.
Песня Дан 3, 57-88. 56
Кожнае стварэнне славіць Пана
Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі (Ап 19, 5)
Благаслаўляйце Пана, усе стварэнні Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Нябёсы, благаслаўляйце Пана, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, Анёлы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, †
усе воды, што пад небам, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай усялякая моц *
благаслаўляе Пана,
хваліць і ўзвялічвае *
Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, росы ды іней, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, мароз і холад, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, лёд і снягі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, дні і ночы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, святло і цемра, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, маланкі і хмары, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай зямля благаслаўляе Пана, *
няхай хваліць Яго і ўзвялічвае навекі.
Благаслаўляйце Пана, горы і ўзгоркі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе расліны зямлі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, крыніцы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, моры і рэкі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, †
кіты і ўсё, што плавае па водах, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе нябесныя птушкі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе звяры і жывёлы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, чалавечыя сыны, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай Ізраэль благаслаўляе Пана, *
хваліць і ўзвялічвае Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, святары Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, слугі Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, †
духі і душы справядлівых, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, †
святыя і пакорныя сэрцам, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, Ананія, Азарыя, Місаэль, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаславім Айца і Сына з Духам Святым, *
будзем хваліць і ўзвялічваць Яго навекі.
Благаслаўлёны Ты на скляпенні неба, *
хвалебны і ўзвялічаны навекі.
У канцы гэтай песні не гаворыцца Хвала Айцу.
2 ант. Ты поўны хвалы, Пане, * і праслаўлены навекі. Аллелюя.
3 ант. Хваліце Пана * з неба. / Аллелюя.
Псальм 148
Праслаўленне Бога Стварыцеля
Таму, хто сядзіць на троне, і Ягняці – благаслаўленне і пашана, і слава, і моц на векі вечныя (Ап 5, 13)
Хваліце Пана з нябёсаў, *
хваліце Яго ў вышынях.
Хваліце Яго ўсе Анёлы Ягоныя, *
хваліце Яго ўсе Ягоныя войскі.
Хваліце Яго, сонца і месяц, *
хваліце Яго, усе ясныя зоры.
Хваліце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, *
якія па-над нябёсамі.
Няхай хваляць імя Пана, *
бо Ён загадаў, і яны былі створаны.
Паставіў іх назаўсёды і навекі *
і даў ім закон, які не праміне.
Хваліце Пана з зямлі, *
марскія пачвары і ўсе глыбіні.
Агонь і град, імгла і снег, *
віхор ветру, які спаўняе Яго слова.
Горы і ўсе пагоркі, *
ураджайныя дрэвы і ўсе кедры.
Звяры і ўсялякая жывёла, *
паўзуны і крылатыя птушкі,
каралі зямлі і ўсе народы, *
князі і ўсе суддзі зямлі,
хлопцы і дзяўчаты, *
старцы і падлеткі.
Няхай славяць імя Пана, *
бо толькі Яго імя ўзнесена высока,
веліч Яго па-над зямлёй і нябёсамі. *
Ён памножыў моц свайго народа.
Спеў хвалы ўсім Яго пабожным, †
сынам Ізраэля, *
народу, які блізка да Яго.
3 ант. Хваліце Пана * з неба. / Аллелюя.
Чытанне Эз 37, 12б-14
Так кажа Пан Бог: «Вось Я адчыню магілы вашыя і выведу вас, народ Мой, з магілаў вашых і завяду вас у зямлю Ізраэльскую, і пазнаеце вы, што я – Пан, калі адчыню магілы вашыя і выведу вас, народзе Мой, з магіл вашых, і ўдыхну ў вас дух Мой, і ажывяце, і пасялю вас на зямлі вашай, і пазнаеце, што Я, Пан, сказаў гэта і зрабіў», – кажа Пан.
Рэспансорый
К.: Хрысце, Сыне Бога жывога, * змілуйся над намі. Усе: Хрысце. К.: Ты сядзіш праваруч Айца. Усе: Змілуйся. К.: Хвала Айцу. Усе: Хрысце.
Песня Захарыі
Ант. да песні Захарыі: Ідзіце за Мною, * і Я зраблю вас рыбакамі людзей.
Песня Захарыі Лк 1, 68-79
Благаслаўлёны Пан Бог Ізраэля, *
што наведаў народ свой і даў выбаўленне яму.
І падняў рог збаўлення нашага *
у доме Давіда, слугі Свайго.
Як абвясціў вуснамі *
спрадвеку святых прарокаў сваіх.
Выратуе нас ад ворагаў нашых *
і ад рукі ўсіх, хто нас ненавідзіць.
І ўчыніў ласку бацькам нашым *
і ўзгадае святы запавет свой.
Прысягу, якую даў Абрагаму, *
айцу нашаму, дасць нам.
Не з боязі, *
пасля выбаўлення з рукі ворагаў нашых,
Служыць Яму ў святасці і праўдзе *
перад Ім ва ўсе дні жыцця нашага.
А ты, дзіцятка, назавешся прарокам Найвышэйшага, *
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму.
Дасі народу пазнаць збаўленне *
праз адпушчэнне яго грахоў.
Дзякуючы міласэрнасці нашага Бога, *
з якою наведае нас Усход з вышыні,
Каб прасвятліць тых, што ў цемры і ў цені смяротным, *
каб пакіраваць ногі нашыя на дарогу спакою.
Ант. да песні Захарыі: Ідзіце за Мною, * і Я зраблю вас рыбакамі людзей.
Просьбы
Нястомна будзем прасіць Бога, які спаслаў Духа Святога, каб Ён быў святлом сэрцаў для ўсіх людзей:
Пане, будзь святлом для свайго люду.
Благаслаўлёны Ты, Божа, нашае святло,
– Ты для сваёй хвалы дазволіў нам дачакацца дня, які распачынаецца.
Пане, будзь святлом для свайго люду.
Ты асвяціў зямлю святлом уваскрасення свайго Сына,
– няхай Твой Касцёл занясе гэтае святло ўсім людзям.
Пане, будзь святлом для свайго люду.
Ты праз Духа Святога асвяціў вучняў свайго Адзінароднага Сына,
– спашлі Твайго Духа Святога на Касцёл, каб Ён захаваў яго ў вернасці.
Пане, будзь святлом для свайго люду.
Святло народаў, памятай пра тых, хто яшчэ жыве ў цемры,
– адкрый іх вочы і сэрцы, каб яны пазналі Цябе, адзінага і праўдзівага Бога.
Пане, будзь святлом для свайго люду.
Ойча наш.
Малітва
Усемагутны, вечны Божа, кіруй нашым жыццём паводле свайго ўпадабання, † каб мы дзеля імя Твайго ўмілаванага Сына маглі ўзрастаць у добрым. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн.
Пры адсутнасці святара ці дыякана, а таксама калі Ютрань чытаецца толькі адной асобай, то заканчваецца яна словамі:
Няхай нас благаславіць Бог, захавае ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.