21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.



ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Праслаўляйма Пана,  * Валадара мучанікаў.

Малітва
Усемагутны вечны Божа, Ты выбіраеш тое, што свет лічыць слабым, каб прынізіць тое, што моцнае ў вачах свету, † учыні, каб мы былі трывалымі ў веры, як нас вучыць прыклад святой мучаніцы Агнешкі, * нараджэнне якой для неба мы сёння адзначаем. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.