Св. Францішак Сальскі нарадзіўся ў1567г. Пасля навучання ў Парыжы і Падуі і пасля кароткай юрыдычнай кар’еры атрымаў святарскія пасвечанні, і быў апосталам сярод кальвіністаў, навярнуў каля 70 тысяч чалавек. У 1602г. стаў біскупам Жэневы і нястомна працаваў над умацаваннем веры. Адзначыўся лагоднасцю і далікатнасцю, чым тлумачыцца яго апостальская праца. Яголісты, а асабліва “Філатэя” і “Тэотым”, належаць да класічных прац аскетыкі. Разам са св. Францішкай Фрэмо дэ Шанталь заклаў закон сясцёр візітак. Памёр 28 снежня 1622г. у Ліоне. 24студзеня быў пахаваны ў Анэццы, з’яўляецца патронам прэсы і каталіцкіх пісменікаў.
ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра
ЗАКЛІК
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Малітва
Божа, па Тваёй волі для збаўлення душаў святы Францішак Салезскі, біскуп стаў усім для ўсіх, † просім Цябе, навучы нас па яго прыкладу служыць бліжнім, * каб у іх было адчуванне Тваёй айцоўскай любові. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.