Святы Тамаш нарадзіўся каля 1225г. Быў выхаванцам абацтва Монтэ Кассіно. У маладым узросце ўступіў да закона дамініканаў. Вывучаў тэалогію ў Калоніі пад кіраўніцтвам Альберта Вялікага, а пасля ў Парыжы, дзе пасля сам выкладаў. З’яўляецца самым знакамітым прадстаўніком філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Яго галоўныя працы: “Сумма тэалогіі” і “Сумма супраць паганаў” з’яўляюцца арыгінальнай сінтэзай філасофіі і тэалогіі схаластычнай. Напісаў таксама каментары да Св. Пісання. Памёр 7 сакавіка 1274г. па дарозе на сабор у Ліоне. З’яўляецца патронам каталіцкіх школ.
ІІІ тыдзень Звычайнага Перыеду
ІІІ тыдзень псалтыра
ЗАКЛІК
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
Ант. Праслаўляйма Пана, / крыніцу сапраўднай мудрасці.
Малітва
Божа, крыніца ўсялякай мудрасці, Ты ўчыніў Тамаша з Аквіну вялікім у святасці і даў яму глыбокае пазнанне адкрытых праўдаў, † просім Цябе, асвяці наш розум, каб мы спасціглі яго навуку * і ўмацуй нашу волю, каб мы наследвалі яго цноты. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.