1 лютага – серада Звычайнага Перыеду


ІV тыдзень Звычайнага Перыеду
ІV тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

Ант. Праслаўляйма Пана/ Які з’яўляецца святлом свету.
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

Ант. Праслаўляйма Пана/ Які з’яўляецца святлом свету.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

Ант. Праслаўляйма Пана/ Які з’яўляецца святлом свету.

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

Ант. Праслаўляйма Пана/ Які з’яўляецца святлом свету.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

Ант. Праслаўляйма Пана/ Які з’яўляецца святлом свету.

Малітва
Пане, наш Божа, † учыні, каб мы ўсёю душою Цябе праслаўлялі * і любілі ўсіх людзей шчырым сэрцам. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.