27 снежня - свята святога Яна, Апостала і Евангеліста

Св. Ян быў любімым вучнем Пана Езуса.Быў сведкам Перамянення Пана і пакутаў у Аліўным Садзе. На Апошняй Вячэры заснуў на грудзях Збавіцеля. Паміраючы на крыжы, Пан Езус аддаў яму ў апеку Сваю Маці. Св. Ян напісаў тры апостальскія лісты, Апакаліпсіс і Евангелле. Згодна з прадказаннем Езуса Хрыста св. Ян памёр натуральнай смерццю ў позняй старасці. Евангелле св.Яна, якое дапаўняе іншыя мае найглыбейшы выклад Божых таямніцаў. Ва Ўсходнім Касцёле св. Яну нададзены тытул тэолага. У хрысціянскім іканапісе сімвалам св. Яна ёсць арол.


ЗАКЛІК
ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант. Праслаўляем Пана, Валадара Апосталаў.


Малітва
Усемагутны Божа, Ты праз святога апостала Яна адкрыў нам таямніцу Твайго спрадвечнага Слова, просім Цябе, асвяці наш розум, * каб мы зразумелі і палюбілі абвешчаную ім навуку. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.