28 снежня – свята святых Немаўлят, мучанікаў.



З паловы VI стагоддзя Касцёл у перыядзе Божага Нараджэння адзначае ўспамін смерці бэтлеемскіх дзяцей, закатаваных па загадзе Ірада. Святыя Немаўляты з’яўляюцца першымі плёнамі збаўчай справы, распачатай прыйсцем Хрыста на зямлю. Аддаючы жыццё за Хрыста яны атрымалі хрост крывёю і заслужылі сабе у Бога падвойны арэол дзявоцтва і мучаніцтва.

ЗАКЛІК
ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант. Праслаўляем Хрыста для нас народжанага, * які нявінных дзяцей адарыў вянком мучаніцтва.
ГАДЗІНА ЧЫТАННЯЎ
Гімн
Псальмодыя
1 ант. Нявінныя немаўляты, * з радасцю праслаўляюць Цябе, Пане, / бо Ты іх вызваліў.
2 ант. Вось тыя, хто сярод людзей адкупленыя, * як першыя для Бога і для Ягняці, /  і без скажэння стаяць прад тронам Бога.
3 ант. Радасць вечная апраменіла іх галовы, * будуць цешыцца і весяліцца, / а боль і нараканні прамінуць.

С: Святыя спяваюць новую песню прад тронам Бога і Ягняці.
У: А па зямлі разносіцца рэха голасу іхняга.

І чытанне                                                                                      1, 8-16. 22
З Кнігі Зыходу
Забойства немаўлят габрэйскіх у Егіпце
І паўстаў у Егіпце новы цар, які ня ведаў Язэпа, і сказаў народу свайму: вось, народ сыноў Ізраілевых шматлікі і дужэйшы за нас; перахітрым жа яго, каб ён ня множыўся; інакш, калі здарыцца вайна, злучыцца ён з нашымі няпрыяцелямі, і ўзброіцца супроць нас, і выйдзе зь зямлі.
І паставіў над ім упраўцаў працы. І ён пабудаваў фараону Пітом і Раамсэс, гарады пад склады.
Але чым болей тамілі яго, тым болей ён множыўся і тым болей пашыраўся, так што пабойваліся сыноў Ізраілевых.
І таму Егіпцяне жорстка прымушалі сыноў Ізраілевых да працы,
і рабілі жыцьцё іхняе горкім ад цяжкай працы над глінаю і цэглаю і ад усякай працы польнай, ад усякай працы, да якое прымушалі іх жорстка.
Цар Егіпецкі загадаў бабкам-павітухам Габрэек, імя адной зь якіх Шыфра, а другое Фуа, і сказаў: калі вы будзеце спавіваць у Габрэек, дык назірайце пры родах: калі будзе сын, дык аддавайце яго сьмерці, а калі дачка, дык няхай жыве. Але бабкі-павітухі баяліся Бога і не рабілі так, як казаў ім цар Егіпецкі, і пакідалі дзяцей жывых. Цар Егіпецкі паклікаў бабак-павітухаў і сказаў ім: навошта вы робіце такую справу, што пакідаеце дзяцей жывых?
Бабкі-павітухі сказалі фараону: Габрэйскія жанчыны не такія, як Егіпецкія: яны здаровыя, бо перш чым прыйдзе да іх бабка-павітуха, яны ўжо родзяць. За гэта Бог рабіў дабро бабкам-павітухам, а народ множыўся і вельмі памацняўся. І як што бабкі-павітухі баяліся Бога, дык ён уладжваў дамы іхнія.
Тады фараон усяму народу свайму загадаў, кажучы: кожнага народжанага сына кідайце ў раку, а кожную дачку пакідайце жывою.
Рэспансорый                                                              Іс 65, 19; Ап 21, 4, 5
У: Радуюся з майго народа: * Ужо не чуваць сярод яго гучнага плачу і енку нараканняў.

Малітва
Божа, наш Ойча, у гэты дзень бэтлеемскія немаўляты праславілі Цябе не словамі, але мучаніцкай смерцю, † учыні, каб мы ўсім жыццём пацвярджалі веру, * якую вуснамі абвяшчаем. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

НЕШПАРЫ
Уступ:
Божа, прыйдзі мне на дапамогу,
Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды
І на вякі вечныя. Амэн. Аллелюя


 Гімн
1 Хрысце, збаўленне чалавецтва
І Сын айца Ты Адзіны,
Цябе нарадзіў Ён цудоўна
Перад дзеяў пачаткам.

2 Ты – хвалы Ягонай бляск,
Вечная свету надзея,
Пачуй Ты нашыя  просьбы
З усіх куточкаў зямлі!

3  Успомні, што калісьці прыняў Ты
Смяротную постаць людзкую,
Нарадзіўся ты з чыстага ўлоння
Беззаганнае Дзевы.

4  Дзень, які вяртаецца да нас
Праз года  сталае паўтарэнне,
Сведчыць, што са сталіцы Айца
Прыйшоў Ты, каб выратаваць нас.

5 Неба, зямля і моры,
І ўсё, што знаходзіцца ў іх,
Айца радасна праслаўляе
Бо на зямлю паслаў Сына.

6 І мы, якіх Ты, о Пане,
Абмыў сваёю крывёю
Новым гімнам Цябе праслаўляем
У гадавіну Твайго нараджэння.

7 Езус, народжаны з Дзевы,
Няхай Табе з Айцом і Духам,
 Аддасць усё стварэнне
пашану і славу без межаў. Амэн.

Псальмодыя
1 ант.   Пры Табе валадаранне у дзень Твайго трыумфа, * у бляску святасці / з улоння заранкі Цябе нарадзіў Я як расу.
Псальм 110, 1-5. 7
Месія – Валадар і Святар
Трэба было, каб Ён валадарыў, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі свае (1 Кар 15, 25)
Пан сказаў майму Пану: *
Сядай праваруч Мяне,
пакуль не пакладу ворагаў Тваіх *
да падножжа Твайго.
Жазло сілы Тваёй *
спашле Пан з Сіёна:
будзеш валадарыць *
сярод ворагаў Тваіх.
З Табою панаванне ў дзень тваёй моцы,
у бляску святасці, *
з улоння перад світаннем нарадзіў Цябе.
Пан прысягнуў і не пашкадуе: *
Ты святар навекі на ўзор Мэльхізэдэка.
Пан праваруч Цябе, *
разабе каралёў у дзень гневу свайго.
Па дарозе напецца з патоку, *
таму падыме галаву.
ант.   Пры Табе валадаранне у дзень Твайго трыумфа, * у бляску святасці / з улоння заранкі Цябе нарадзіў Я як расу.

 2 ант.   У Пана ласка  * у Яго плённае адкупленне.
 Псальм 130
З глыбіні я клічу
Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў (Мц 1, 21)
З глыбіні я клічу Цябе, Пане. *
Пане, пачуй мой голас.
Няхай Твае вушы пачуюць *
голас маіх малітваў.
Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, *
хто ж вытрывае, Пане?
Але ў Цябе прабачэнне, *
каб Цябе паважалі.
Спадзяюся на Пана, *
спадзяецца душа мая на Яго слова.
Душа мая чакае Пана *
больш, чым варта світання.
Больш, чым варта світання, *
няхай Ізраэль чакае Пана,
бо ў Пана міласэрнасць *
і шчодрае ў Яго адкупленне.
Ён адкупіць Ізраэль *
ад усіх беззаконняў ягоных.
ант.   У Пана ласка  * у Яго плённае адкупленне.

3 ант.   На пачатку і прад вякамі  * Богам было Слова / сёння Яно нарадзілася як Збавіцель свету.
Песня                                               Клс 1, 12-20
Хрыстус – першародны сярод усякага стварэння
і першародны з памерлых
Мы дзякуем Айцу, *
які паклікаў вас
да ўдзелу ў спадчыне святых у святле, *
які вызваліў нас з-пад улады цемры
і прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго,
у якім мы маем адкупленне *
і адпушчэнне грахоў.
Ён з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, *
першародным сярод усякага стварэння.
Бо ў Ім было створана ўсё, *
што на нябёсах і на зямлі,
бачнае і нябачнае: *
ці троны, ці панаванні,
ці начальствы, ці ўлады – *
усё праз Яго і для Яго створана.
Ён ёсць раней за ўсё, *
і ўсё трымаецца ў Ім.
Ён – Галава Цела, гэта значыць, Касцёла.
Ён – пачатак, першародны з памерлых, *
каб Ён ва ўсім меў першынство.
Бо спадабалася Айцу, *
каб у Ім жыла ўся паўната
і каб праз Яго прымірыць з сабою ўсё,
і зямное, і нябеснае, *
усталяваўшы мір праз кроў Ягонага крыжа.
ант.   На пачатку і прад вякамі  * Богам было Слова / сёння Яно нарадзілася як Збавіцель свету.

Чытанне                                                                                        Эф 2, 3-5
мы былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя. Бог, багаты міласэрнасцю, з вялікай сваёй любові, якою палюбіў нас, і нас, мёртвых за злачынствы, вярнуў да жыцця разам  з Хрыстом. Бо ласкаю  вы ўратаваныя.

Кароткі рэспансорый
С.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя.
У.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя.
С.    І пасялілася паміж намі.
У.   Аллелюя, аллелюя.
С: Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому.
У.    Слова сталася целам.* Аллелюя, аллелюя

Ант. да Песні Марыі Святая і непарушная Дзева* нарадзіла нам Бога як малое Дзіцятка, /  і карміла Яго. / Усе праслаўляем Хрыста Збавіцеля.
Песня Марыі
Магніфікат
Велічае душа мая Пана
І радуецца дух мой у Богу, маім Збаўцы,
         Бо ўзглянуў на паніжэнне сваёй Слугі
І адгэтуль праслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікія рэчы здзейсніў мне Ўсемагутны,
А Імя Яго святое,
         Яго міласэрднасць з пакалення ў пакаленне
         Над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц свайго пляча,
Раскінуў тых, што ганарыліся планамі свайго сэрца,
         Скінуў валадароў з іх тронаў,
         А ўзвысіў пакорных,
Галодных дабром насыціў,
А багачоў з нічым пакінуў.
         Паглядзеў на свайго слугу, Ізраіля,
         Памятаючы пра сваю міласэрднасць,
Як абяцаў бацькам нашым –
Абрагаму і яго патомству навекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. да Песні Марыі Святая і непарушная Дзева* нарадзіла нам Бога як малое Дзіцятка, /  і карміла Яго. / Усе праслаўляем Хрыста Збавіцеля.

Просьбы
Бог спаслаў свайго Сына, народжанага з жанчыны, народжанага паводле Права, каб адкупіў Ён тых, хто падпарадкаваны Праву. Узмоцненыя гэтай надзеяй, узнясём да Яго нашыя даверлівыя просьбы:
Няхай будзе з намі ласка Твайго Сына
 Божа любові і супакою, аднаві веру усіх хрысціян у таямніцу Уцелаўлення Твайго Сына
-         каб няспынна трывалі у падзяцы;
Узмацні, Пане, надзею хворых, убогіх і старэйшых,
-         прынясі суцяшэнне прыгнечаным, узмацненне разгубленым, суцеху плачучым.
Памятай аб усіх вязнях
-         і аб выгнаных з роднай зямлі.
Калі твой Сын нарадзіўся, анёлы абвясцілі Тваю хвалу,
-         зрабі, каб памерлыя славілі Цябе на векі разам з нябеснымі духамі.
Ойча наш.

Малітва
Божа, Ты цудоўным спосабам стварыў чалавека, і яшчэ цудоўней аднавіў яго годнасць, † дай нам удзел у Бостве Твайго Сына, * які прыняў нашую чалавечую натуру. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * праз усе вякі вечныя. Амэн.

КАМПЛЕТА
Уступ:
С: Божа, прыйдзі. Хвала Айцу.... (Аллелюя)

Рахунак сумлення....
С: Спавядаюся....
Няхай змілуцца над намі Бог Усемагутны, і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.
В: Амэн.

Гімн
Перш чым надыдзе хутка цемра,
Цябе мы просім, Створца сусвету:
Апякуйся, барані нас
У сваёй дабрыні.

Нашы сэрцы хай трываюць
Пры Табе нават у сне,
А калі ўзыйдзе зарніца,
З радасцю Цябе хай славяць.

Цела хай будзе здаровым,
Ну а дух стане руплівым,
Ты ж святлом усю пранікай
Глыбіню цямноты ночы.

Просім, дай усё гэта, Ойча,
Праз Хрыста, Твайго Сына,
Што з Табою ў Духу адзінства
Валадар над светам вечны. Амэн.

Псальмодыя
1 ант. Змілуйся нада мною, Пане, * і выслухай маю малітву.
Псальм 4
Падзяка
Годным здзіўлення ўчыніў Пан Таго, каго ўваскрасіў з памерлых (св. Аўгустын)

Калі клічу, пачуй мяне, Божа, *
Справядлівасць мая!
У цясноце даваў Ты мне прасторнасць. *
Змілуйся нада мною і пачуй малітву маю!
Сыны людзей: дакуль слава мая зневажацца будзе? *
Дакуль марноту любіць будзеце ды ілжы шукаць?
Ведайце ж, што Пан выдзяліў Сабе пабожнага Свайго; *
Пан чуе, калі клічу да Яго.
Дрыжыце і не грашыце! *
Разважайце ў сэрцах вашых на пасцелях і маўчыце!
Нясіце ахвяры праўдзе *
і спадзявайцеся на Пана!
Многія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» *
Ты, Пане, узнімі над імі светласць аблічча Твайго!
Ты напоўніў сэрца маё вялікшай радасцю, *
чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата.
Спакойна лягу я і засну, †
бо Ты, Пане, *
даеш мне жыць спакойна сярод небяспекі.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
1 ант. Змілуйся нада мною, Пане, * і выслухай маю малітву.

2 ант. Сярод ночы * благаславіце Пана.
Псальм 134
Вячэрняя малітва ў святыні
І выйшаў з пасаду голас, кажучы: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Яго ды
хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!» (Ап 19,5)

Слаўце Пана, усе слугі Панскія, *
што начамі стаіце ў святыні Панскай!
Узніміце рукі вашыя да святыні *
і слаўце Пана!
З Сыёну няхай благаславіць цябе Пан, *
Стварыцель неба й зямлі!
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
ант. Сярод ночы * благаславіце Пана.

Чытанне                                                                                        Дрг 6, 4-7
Слухай, Ізраэль! Пан Бог наш – Пан адзіны. І любі Пана, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёю моцаю тваёю. Няхай будуць гэтыя словы, якія Я запаведую табе сёння, у сэрцы тваім. І ўнушай іх дзецям і гавары аб іх, будучы ў доме тваім і ідучы дарогаю, і кладучыся спаць і ўстаючы  ад сну.

Рэспансорый кароткі
С: У рукі Твае, Божа,* давяраю дух мой.
У: У рукі Твае, Божа...
С: Ты адкупіў нас, верны Божа.
У: Давяраю... С: Хвала Айцу... У: У рукі Твае, Божа...

Песня Сімяона                                                                             Лк 2, 29-32
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, *
па слову Твайму, з мірам;
Бо бачылі вочы мае збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў.
Святло для асвячэння паганаў, *
і хвалу народу Твайго Ізраэля.
Хвала Айцу, і Сыну, *
і Духу Святому.
Як была спрадвеку, цяпер, і заўсёды, *
і на векі вечныя. Амэн.
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.

Малітва
Божа, наш Ойча, наведай гэты дом і аддалі ад яго ўсялякія варожыя пасткі; + няхай прабываюць у ім  Твае святыя Анёлы і захоўваюць нас у супакоі, * а Тваё благаслаўленне няхай заўсёды нам спадарожнічае. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Ноч спакойную і смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог Усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы. Усе: Амэн.

Антыфона да Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная.
О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.














No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.