К.: Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Усе: Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,
як была спрадвеку, цяпер і заўсёды і на вякі вечныя. Амэн.
Аллелюя.
(Падчас Вялікага посту Аллелюя не гаворыцца)
Рахунак сумлення і акт пакаяння
І форма акту пакаяння:
Пасля хвіліны цішыні ўсе разам чыняць
пакаянне:
Спавядаюся Богу
ўсемагутнаму * і табе, браце, * што зграшыў я вельмі * думкаю, словам, учынкам
і занядбаннем,
удараючы сябе ў грудзі, гавораць:
мая віна, мая
віна, мая вельмі вялікая віна.
Далей працягваюць:
Таму прашу
Найсвяцейшую, заўсёды Панну Марыю, *
усіх Анёлаў і святых, * і цябе, браце, памаліцца за мяне * да Пана Бога
нашага.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай
змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да
жыцця вечнага. Усе: Амэн.
ІІ форма акту пакаяння:
кіраўнік гаворыць:
С: Змілуйся над
намі, Пане.
Усе: Бо зграшылі
мы супраць Цябе.
С: Акажы нам,
Пане, Тваю міласэрнасць.
Усе: І дай нам
Тваё збаўленне.
Кіраўнік просіць аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай
змілуецца над намі Бог усемагутны * і, адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да
жыцця вечнага. Усе: Амэн.
ІІІ форма акту пакаяння:
Кіраўнік ці вызначаны прадстаўнік
супольнасці чытае наступны альбо падобны заклік, скіраваны да Хрыста, які
заканчваецца словамі: Пане, змілуйся над намі.
С.: Пане, Ты
пасланы аздаравіць скрушаных сэрцам, змілуйся над намі.
Усе: Пане,
змілуйся над намі.
С.: Хрыстэ, Ты
прыйшоў паклікаць грэшнікаў, змілуйся над намі.
Усе: Хрыстэ,
змілуйся над намі.
К.: Пане, Ты
сядзіш праваруч Айца, каб заступацца за нас, змілуйся над намі.
Усе: Пане,
змілуйся над намі.
Кіраўнік просіць
аб адпушчэнні грахоў:
С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны * і,
адпусціўшы нам грахі, * давядзе нас да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
Гімн
І тыдзень псалтыра
1 Ужо знікае
дзённае святло.
Цябе мы просім,
міласэрны Божа,
Твая апека няхай
з намі будзе
І захавае ў Тваёй
любові.
2 Хай сэрца наша,
стомленае працай,
заўсёды, Пане,
пры Табе чувае,
а калі новы дзень
настане,
зноў з радасцю
хай Бога праслаўляе.
3 Хай цела
набірае сілаў,
А дух Табе ў
адданасці ўзрастае.
Святлом сваім Ты
напаўняй нас, Божа,
У цемры ночы.
4 Дапамажы нам,
наш найлепшы Ойча,
Праз Твайго Сына,
Пана Уцелаўлення,
Які з Табою ў адзінстве
Духа
Над усёй зямлёй у
хвале валадарыць. Амэн.
ІІ тыдзень псалтыра
1 Хрыстэ, Ты –
дзень, поўны бляску,
Знішчаеш цемру
начную,
У Табе пачатак
святла ёсць
Яго Ты дорыш
абраным.
2 Таму Цябе
вельмі просім,
Абарані нас ад
злога,
І адары нас
спакоем,
І сілы новыя дай
нам.
3 Калі ўжо сон
нас атуліць,
Хай сэрцам будзем
з Табою.
А слугаў, што
Цябе любяць,
Ты захавай сваёй
моцай.
4 Узглянь, наш
Божа і Пане,
І беражы нас ад
згубы
І аддалі ўсе
спакусы,
Бо нас праз кроў
сваю збавіў.
5 Хрыстэ, лагодны
наш Пане,
Хвалу Табе мы
ўзносім,
Айцу і Духу
таксама
Чэсць і хвала
няхай будзе. Амэн.
ІІІ тыдзень псалтыра
1 А як дзень ужо
мінае,
Кожны з нас не
забывае
Чэсць аддаць з
падзякай Богу
За прабыту ўдзень
дарогу.
2 Усе нашы дзённы
справы
Прымі міла, Божа
правы,
Пакіруй нам на
збаўленне,
А на Тваё
выслаўленне.
3 А калі паснем у
ночы,
Май над намі Твае
вочы,
Сцеражы ад злой
прыгоды,
Барані ад кожнай
шкоды.
4 Хай здаровы са
сну ўстанем
і служыць Табе
зноў станем:
душой, сэрцам, як
хто можа,
працай на Тваю
чэсць, Божа!
5 Барані нас ад
зграшэння,
каб не страцілі
збаўлення,
Але неба ўсе
дасталі –
Цябе вечна
выхвалялі.
IV тыдзень псалтыра
1 Прыйдзі, о
Пане, бо ноч наступае,
Бляск сонца
знікае на небе;
Ты – Сонца, што
свеціць і не згасае
Для ўсіх Тваіх
верных.
2 Твая прысутнасць
для нас няхай стане
Бяспечным портам
і месцам спачынку;
Напоўні сэрцы
спакоем і цішай,
Найлепшы Ойча.
3 Будзь з намі
таксама ў апошнюю хвілю,
Калі ўжо
дачэснасць нябачнаю стане,
Вазьмі за руку і
вядзі нас у дом Твой,
што вечна трывае.
4 Стварыцель і
Божа, усяго, што жывое,
Прымі нашы
просьбы і гімны,
што славяць Цябе,
Усемагутны наш Божа
У Тройцы Адзінай
і Вечнай. Амэн.
Псальмодыя
Ант. Я ўсклікаю да Цябе, Божа * удзень і
ўначы.
Псальм 88, 2-19
Малітва цяжка хворага чалавека
Гэта гадзіна ваша
і ўлада цемры
(Лк 22, 53)
Пане, Божа
збаўлення майго, *
удзень і ўначы я
ўсклікаю да Цябе.
Няхай мая малітва дойдзе да Твайго аблічча, *
схілі вуха сваё да крыку майго.
Бо душа мая
насыцілася няшчасцямі, *
і жыццё маё
наблізілася да адхлані.
Мяне залічваюць да тых, †
хто сыходзіць у магілу, *
я стаў быццам чалавек, пазбаўлены сілы.
Паміж мёртвымі я
пакінуты, *
як забітыя, што
спяць у магіле,
пра якіх Ты больш не ўспамінаеш, *
яны адкінутыя ад Тваёй рукі.
Ты паклаў мяне ў
глыбокім доле, *
у змроку і ў бездані.
Прыгнятае мяне Твая лютасць, *
і ўсе хвалі Твае Ты спаслаў на мяне.
Ты аддаліў ад
мяне маіх знаёмых, †
зрабіў мяне
ганьбаю для іх, *
я замкнёны, і не
магу выйсці.
Маё вока слабне ад цярпення. †
Штодня я клічу Цябе, Пане, *
да Цябе працягваю рукі мае.
Ці ж памерлым Ты
ўчыніш цуды? *
Ці ж мёртвыя
ўстануць і будуць славіць Цябе?
Ці ў магіле абвяшчаецца †
Твая міласэрнасць, *
і праўда Твая ў месцы згубы?
Хіба ў цемры
пазнаюць Твае цуды, *
і ў краіне
забыцця Тваю справядлівасць?
Але я клічу Цябе, Пане, *
і раніцай мая малітва Цябе сустракае.
Чаму адкідаеш,
Пане, душу маю, *
хаваеш аблічча
сваё ад мяне?
Я ўбогі і паміраю з маладосці, *
нясу цяжар страху перад Табой і знясілеў.
Прайшоў нада мною
Твой гнеў, *
а жах перад Табою
знішчае мяне.
Акружаюць мяне кожны дзень, як вада, *
атачаюць мяне з усіх бакоў адразу.
Ты аддаліў ад
мяне сяброў і блізкіх, *
і цемра – маё
таварыства.
Ант. Я ўсклікаю да Цябе, Божа * удзень і
ўначы.
Чытанне Ер
14, 9
Ты сярод нас,
Пане, а Імя Тваё было ўсклікнута над намі, не пакідай жа нас, Пане, наш Божа.
Рэспансорый
К.: У рукі Твае,
Пане, * Аддаю я дух мой. Усе: У рукі Твае. К.: Ты нас адкупіў, Пане Божа верны.
Усе: Я аддаю. К.: Хвала Айцу. Усе: У рукі Твае.
Песня з Евангелля
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы
нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
Песня Сімяона Лк 2, 29-32
Хрыстус – святло народаў
Цяпер адпускаеш
слугу Твайго, Валадару, *
па слову Твайму,
з мірам;
Бо бачылі вочы
мае збаўленне Тваё, *
якое падрыхтаваў
Ты перад абліччам усіх народаў.
Святло для
асвячэння паганаў, *
і хвалу народу
Твайго Ізраэля.
Ант. Захавай нас, Пане, калі чуваем, * беражы
нас падчас сну, * каб мы чувалі разам з Хрыстом / і адпачывалі ў супакоі.
Малітва на заканчэнне
Усемагутны Божа, Твой Адзінародны Сын памёр і быў
пахаваны, † дапамажы нам стаць падобнымі да Яго, * каб мы маглі разам з Ім
уваскрэснуць для новага жыцця. Які жывеш і валадарыш на вякі вечныя. Амэн.
Ноч спакойную і
смерць шчаслівую няхай дасць нам Бог Усемагутны, Айцец і Сын, і Дух Святы. Усе:
Амэн.
Антыфоны на заканчэнне да Найсвяцейшай
Панны Марыі
Вітай, неба
Уладарка,
Вітай, Панна
Анёлаў,
Вітай, Ружа і
Брама;
Яснасць свету
дала Ты.
Цешся, Панна хвалебная,
Па-над усё прыгажэйшая,
Вітай, Маці нябесная;
Заступіся за нас Ты.
альбо
Вiтай, Зорка
мора,
Маці
Хрыста-Бога,
Панна
найчысцейша,
Верным дапамога.
Ты, што прывітана
Словам Габрыэля,
Умацуй нас ў веры,
Ўсім спашлі надзею.
Вызваль з путаў
грэху,
Аддалі
нядолю
І напоўні сэрцы
Нашы супакоем.
І прасі, о Панна,
Ты за нас Езуса,
Каб мы захаваны
Былі ад спакусаў.
Маці ласкі Божай,
Будзь для нас
узорам —
Вызваленым з
грэху,
Дай жыць у
пакоры.
Памажы, Марыя,
Нам знайсці дарогу,
Што вядзе да Неба,
Да яднання з Богам.
альбо
Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея нашая, вітай!
Да Цябе звяртаемся мы, выгнанцы, дзеці Евы. Да Цябе ўздыхаем, стогнучы і
плачучы ў гэтай слёз даліне. Дык звярні ж на нас, Заступніца нашая, Твае
міласэрныя вочы. І Езуса, благаславёны плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання
гэтага. О ласкавая, о наймілейшая Панна Марыя.
альбо
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай
маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна
хвалебная і благаслаўлёная.
О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша,
з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.
з Сынам Сваім нас паяднай, Сыну Свайму нас даручай, Сыну Свайму нас аддавай.
У Пасхальны перыяд
Каралева неба,
радуйся, аллелюя,
бо Той, каго Ты
заслужыла насіць, аллелюя,
змёртвыхпаўстаў,
як і сказаў, аллелюя.
Малі за нас Бога,
аллелюя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.