Св. Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як патрон у хваробах горла.
ЗАКЛІК
Ант. Праслаўляйма Пана / Валадара мучанікаў.
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.
Ант. Праслаўляйма Пана / Валадара мучанікаў.
Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.
Ант. Праслаўляйма Пана / Валадара мучанікаў.
Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.
Ант. Праслаўляйма Пана / Валадара мучанікаў.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
Ант. Праслаўляйма Пана / Валадара мучанікаў.
Малітва
Пане, наш Божа, праз заступніцтва святога Блажэя, мучаніка, выслухай просьбы Твайго народу, † дазволь нам у часовым жыцці цешыцца супакоем і здароўем * і дапамажы дасягнуць вечнага збаўлення. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.