ІІ тыдзень звычайнага перыеду год Б
ІІ тыдзень псалтыра
Ютрань
Божа, прыйдзі. Хвала Айцу. Як была. Аллелюя.
Усё пададзенае вышэй прапускаецца, калі гэтая Гадзіна чытаецца непасрэдна пасля Закліку.
Гімн
1 Ужо знікае цемра ночы,
Зорка світання – на ўсходзе.
З надзеяй просім мы ў малітве
Айца на небе.
2 Адзіны Божа, змілуйся над намі,
Страх аддалі і адары спакоем.
Будзь нам Айцом і адчыні ласкава
Нам брамы неба.
3 Дапамажы, Усемагутны Божа,
Твая хвала няхай зямлю напоўніць,
Спеў праслаўлення Тройцы шлём спрадвечнай:
Айцу і Сыну, і Святому Духу. Амэн.
Псальмодыя
1 ант. Благаслаўлёны той, * хто прыходзіць у імя Панскае. / Аллелюя.
Псальм 118
Голас радасці і збаўлення
Ён – камень, які вы, будаўнікі, адкінулі, але Ён стаўся галавою вугла (Дз 4, 11)
Хваліце Пана, бо Ён добры, *
бо навекі Яго міласэрнасць.
Няхай скажа Ізраэль: *
Навекі міласэрнасць Ягоная.
Няхай скажа цяпер дом Аарона: *
Навекі міласэрнасць Ягоная.
Няхай скажуць тыя, хто баіцца Пана: *
Навекі міласэрнасць Ягоная.
З уціску я паклікаў Пана, *
Пан выслухаў і вызваліў мяне.
Пан са мною, я не буду баяцца, *
што можа мне зрабіць чалавек?
Пан са мною, Ён мая дапамога, *
я буду глядзець з пагардаю на ворагаў маіх.
Лепш ускладаць надзею на Пана, *
чым спадзявацца на чалавека.
Лепш ускладаць надзею на Пана, *
чым спадзявацца на вяльможных.
Усе язычнікі акружылі мяне, *
але імем Пана я іх знішчыў.
Яны абступілі мяне, *
але імем Пана я іх знішчыў.
Яны акружылі мяне, быццам пчолы, †
і пагаслі, як агонь у цернях, *
імем Пана я іх знішчыў.
Моцна штурхнулі мяне, каб упаў я, *
але Пан падтрымаў мяне.
Пан – сіла мая і песня, *
Ён стаў маім збаўленнем.
Голас радасці і збаўлення *
ў шатрах праведнікаў.
Правіца Пана чыніць цуды. †
Правіца Пана ўзнялася высока, *
правіца Пана праявіла сілу!
Не памру, але жыць буду *
і абвяшчаць справы Пана.
Моцна пакараў мяне Пан, *
але на смерць не выдаў.
Адчыніце мне брамы справядлівасці, *
я ўвайду ў іх і буду праслаўляць Пана.
Вось брамы Пана, *
справядлівыя ўвойдуць у іх.
Слаўлю Цябе, бо Ты мяне пачуў *
і стаў маім збаўленнем.
Камень, адкінуты будаўнікамі, *
стаў галавою вугла.
Пан учыніў так, *
і дзіўна гэта ў вачах нашых.
Вось дзень, які Пан учыніў, *
будзем радавацца ў ім і весяліцца.
О Пане, збаў! О Пане, паспрыяй. †
Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана, *
благаслаўляем вас з дому Пана.
Пан ёсць Богам, *
і Ён асвятліў нас.
Зрабіце ўрачыстую працэсію з галінкамі *
да самых рагоў алтара.
Ты – мой Бог, буду славіць Цябе; *
Божа мой, буду ўзвялічваць Цябе.
Дзякуйце Пану, бо Ён добры, *
бо Яго міласэрнасць навекі.
ант. Благаслаўлёны той, * хто прыходзіць у імя Панскае. / Аллелюя.
2 ант. Будзем спяваць гімны * нашаму Богу. / Аллелюя.
Песня Дан 3, 52-57
Няхай кожнае стварэнне хваліць Пана
Стварыцель... благаслаўлёны навекі (Рым 1, 25)
Благаслаўлёны Ты, Пане, Бог айцоў нашых, *
поўны хвалы і ўзвялічаны навекі.
Благаслаўлёнае святое імя славы Тваёй, *
хвалебнае і ўзвялічанае навекі.
Благаслаўлёны Ты ў святыні Тваёй святой славы, *
праслаўлены і ўзвялічаны навекі.
Благаслаўлёны Ты на троне Твайго валадарства, *
праслаўлены і ўзвялічаны навекі.
Благаслаўлёны Ты, які бачыш глыбіні, †
які сядзіш на Херубімах, *
хвалебны і ўзвялічаны навекі.
Благаслаўлёны Ты на скляпенні неба, *
хвалебны і ўзвялічаны навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе творы Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
ант. Будзем спяваць гімны * нашаму Богу. / Аллелюя.
3 ант. Хваліце Пана * за бязмежную веліч Ягоную. / Аллелюя.
Псальм 150
Хваліце Пана
Спявайце духам, спявайце розумам, гэта значыць, праслаўляйце Бога і душой, і целам вашым (Хезыхій)
Хваліце Бога ў Яго святыні, *
хваліце Яго на небасхіле моцы Ягонай.
Хваліце Яго за Яго магутныя справы, *
хваліце Яго за бязмежную Яго веліч.
Хваліце Яго гукам трубы, *
хваліце Яго на арфе і гуслях.
Хваліце Яго бубнам і танцам, *
хваліце Яго на струнах і флейце.
Хваліце Яго на мілагучных цымбалах, *
хваліце Яго на цымбалах звонкіх.
Усё, што дыхае, *
няхай хваліць Пана.
3 ант. Хваліце Пана * за бязмежную веліч Ягоную. / Аллелюя.
Чытанне Эз 36, 25-27
Я акраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысціцеся ад усіх агідаў вашых, і ад усіх ідалаў вашых ачышчу вас. І дам вам новае сэрца, і дух новы дам вам; і вазьму каменнае сэрца з цела вашага і дам вам сэрца цялеснае. І дух Мой Я ўдыхну ў нутро вашае і ўчыню так, што вы будзеце жыць паводле Маіх запаведзяў і наказы Мае будзеце захоўваць і выконваць.
Рэспансорый
К.: Праслаўляем Цябе, Божа, * хвалім Тваё імя. Усе: Праслаўляем. К.: Абвяшчаем Твае цуды.
Усе: Хвалім. К.: Хвала Айцу. Усе: Праслаўляем.
Песня Захарыі
Ант. да песні Захарыі: Два вучні пайшлі за Езусам, * убачылі, дзе Ён жыве, / і засталіся ў Яго ў гэты дзень.
Песня Захарыі Лк 1, 68-79
Благаслаўлёны Пан Бог Ізраэля, *
што наведаў народ свой і даў выбаўленне яму.
І падняў рог збаўлення нашага *
у доме Давіда, слугі Свайго.
Як абвясціў вуснамі *
спрадвеку святых прарокаў сваіх.
Выратуе нас ад ворагаў нашых *
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
І ўчыніў ласку бацькам нашым *
і ўзгадае святы запавет свой.
Прысягу, якую даў Абрагаму, *
айцу нашаму, дасць нам.
Не з боязі, *
пасля выбаўлення з рук ворагаў нашых,
Служыць Яму ў святасці і праўдзе *
перад Ім ва ўсе дні жыцця нашага.
А ты, дзіцятка, *
назавешся прарокам Найвышэйшага,
Бо пойдзеш прад абліччам Пана *
падрыхтаваць шляхі Яму.
Дасі народу пазнаць збаўленне *
праз адпушчэнне яго грахоў.
Дзякуючы міласэрнасці нашага Бога, *
З якою наведае нас Усход з вышыні,
Каб прасвятліць тых, *
што ў цемры і ў цені смяротным,
Каб пакіраваць ногі нашыя *
на дарогу спакою.
Ант. да песні Захарыі: Два вучні пайшлі за Езусам, * убачылі, дзе Ён жыве, / і засталіся ў Яго ў гэты дзень.
Просьбы
Падзякуем нашаму Збавіцелю, які прыйшоў на гэты свет, каб быць Богам з намі. Узнясём да Яго нашыя просьбы:
Хрыстэ, Валадару хвалы, будзь нашай радасцю.
Езу Хрыстэ, святло, якое сыходзіць з вышыні, Ты – пачатак будучага ўваскрашэння,
– падтрымлівай нас, каб мы не жылі ў цемры смерці, але ішлі за Табою ў святле жыцця.
Хрыстэ, Валадару хвалы, будзь нашай радасцю.
Акажы нам сваю дабрыню, якая аб’яўляецца ва ўсіх стварэннях,
– каб мы ўсюды бачылі Тваю хвалу.
Хрыстэ, Валадару хвалы, будзь нашай радасцю.
Пане, не дазволь, каб зло сёння перамагло нас,
– але дапамажы нам перамагчы яго моцаю дабра.
Хрыстэ, Валадару хвалы, будзь нашай радасцю.
Ты пасля прыняцця хросту ў Ярдане быў намашчаны Духам Святым,
– учыні, няхай кіруе намі сёння ласка Твайго Духа.
Хрыстэ, Валадару хвалы, будзь нашай радасцю.
Ойча наш.
Малітва
Усемагутны, вечны Божа, Ты валадарыш небам і зямлёю, † выслухай ласкава просьбы свайго люду * і адары нашыя часы супакоем. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
пры адсутнасці святара ці дыякана, а таксама калі Ютрань чытаецца толькі адной асобай, то заканчваецца яна словамі:
Няхай нас благаславіць Бог, захавае ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. Усе: Амэн.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.