Псалмодыя Ютрані на нядзелі і ўрачыстасці




Псальм 63, 2-9
Душа, якая прагне Бога
Той з Богам, хто адкідае ўчынкі цемры
Божа, мой Божа, Цябе шукаю, *
Цябе прагне душа мая,
маё цела па Табе тужыць *
у зямлі пустыннай, засохлай і бязводнай.
Так, у святыні я ўглядаюся ў Цябе, *
каб убачыць Тваю сілу і славу.
Бо міласэрнасць Твая лепшая за жыццё, *
вусны мае будуць хваліць Цябе.
Так, буду благаслаўляць Цябе ў маім жыцці *
і ўзнясу рукі ў імя Тваё.
Душа мая насычаецца, нібы тлушчам і тукам, *
і вусны мае славяць Цябе радасным спевам,
калі ўзгадваю Цябе на маім ложы, *
разважаю пра Цябе ў начную варту.
Бо Ты стаў маёй дапамогай, *
у цені крылаў Тваіх узрадуюся.
Да Цябе імкнецца душа мая, *
трымае мяне Твая правіца.

Песня                         Дан 3, 57-88. 56
Кожнае стварэнне хваліць Пана
Хваліце Бога нашага, усе Ягоныя слугі
(Ап 19, 5)

Благаслаўляйце Пана, усе стварэнні Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Нябёсы, благаслаўляйце Пана, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, Анёлы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе воды, што пад небам,*
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай усялякая моц благаслаўляе Пана, *
хваліць і ўзвялічвае Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, росы ды іней, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, мароз і холад, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, лёд і снег, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, дні і ночы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, святло і цемра, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, маланкі і хмары, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай зямля благаслаўляе Пана, *
няхай хваліць Яго і ўзвялічвае навекі.
Благаслаўляйце Пана, горы і ўзгоркі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе расліны зямлі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, крыніцы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, моры і рэкі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, кіты і ўсё, што плавае ў водах,*
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе нябесныя птушкі, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, усе звяры і жывёлы, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, чалавечыя сыны, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Няхай Ізраэль благаслаўляе Пана, *
хваліць і ўзвялічвае Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, святары Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, слугі Ягоныя, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, духі і душы справядлівых,*
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, святыя і пакорныя сэрцам, *
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаслаўляйце Пана, Ананія, Азарыя, Місаэль,*
хваліце і ўзвялічвайце Яго навекі.
Благаславім Айца і Сына, і Духа Святога, *
будзем хваліць і ўзвялічваць Яго навекі.
Благаслаўлёны Ты на скляпенні неба, *
годны хвалы і ўзвялічаны навекі.
У канцы гэтай песні не гаворыцца Хвала Айцу.



Псальм 149
Радасць святых
Дзеці Касцёла, дзеці новага народа радуюцца свайму Валадару – Хрысту (Хезыхій)

Спявайце Пану новую песню, *
хвала Яму на сходзе святых.
Няхай радуецца Ізраэль у тым, хто яго стварыў,*
сыны Сіёна няхай цешацца ў сваім Валадары.
Няхай праслаўляюць імя Ягонае ў танцы, *
няхай зайграюць Яму на бубне і арфе.
Бо Пан любіць свой народ, *
пакорных карануе збаўленнем.
Няхай усклікаюць святыя ў славе, *
няхай радуюцца на ложах сваіх.
Пахвалы Богу на іх вуснах, *
а двухбаковы меч – у іхніх руках,
каб адпомсціць язычнікам *
і пакараць народы;
каб звязаць ланцугамі іх каралёў, *
а вяльможаў іх скаваць у жалезныя кайданы,
каб здзейсніць над імі запісаны прысуд. *
Такая хвала для ўсіх Ягоных святых.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.