Святы Атаназій нарадзіўся ў Александрыі ў 295 годзе. Ужо дыяканам ён адыграў выключную ролю на Ніцэйскім Саборы (325), дзе было асуджана вучэнне Арыя, якое аспрэчвала Боства Хрыста. Калі ён стаў патрыярхам Александрыі, смела змагаўся словам і пяром з арыянізмам. 3-за нязломнай пазіцыі ў абароне праўды веры ён пяць разоў высылаўся з Александрыі і правёў 17 гадоў у еыгнанні. Памёр у Александрыі 2 траўня 373 года.
ЗАКЛІК
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Малітва
Усемагутны, вечны Божа, Ты даў свайму Касцёлу біскупа Атаназія, каб ён адважна абараняў веру ў Боства Твайго Сына,† учыні, каб мы, дзякуючы яго навуцы і заступніцтву, * глыбей Цябе пазнавалі і мацней любілі. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.