03.05.2012г. – свята св. Філіпа і св. Якуба, Апосталаў.


Святы Філіп, як і святыя Пётр і Андрэй, паходзіў з Бэтсаіды і, як і яны, быў вучнем святога Яна Хрысціцеля, а потым стаў вучнем Хрыста. Гэта ён прасіў Хрыста ў час Апошняй Вячэры: "Пане, пакажы нам Айца". I пачуў адказ: "Хто Мяне ўбачыў, убачыў таксама і Айца" (Ян. 14, 8-9). Святы Якуб Малодшы, сын Альфея, паводле падання быў сваяком Езуса Хрыста, кіраўніком Ерузалімскага Касцёла  і аўтарам паслання, якое ўвайшло ў канон Святога Пісання. Ён адыграў выдатную ролю ў перыяд так званага ерузалімскага сабору. (Дз. 15, 13 і наст.). Памёр пакутніцкай смерцю ў 62 г.

ЗАКЛІК

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн
ант.  Аллелюя. Праслаўляйма Пана,  /  Валадара Апосталаў.
 / Аллелюя.

Малітва
Божа, з Тваёй ласкі мы штогод з радасцю адзначаем свята апосталаў Філіпа і Якуба, † праз іх заступніцтва дай нам удзел у цярпенні і змёртвыхпаўстанні Твайго Сына, * каб мы ў вечнасці маглі бачыць Тваю славу. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.