V тыдзень Вялікоднага Перыеду
І тыдзень псалтыра
ЗАКЛІК
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
ант. Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Малітва
Божа, наш Ойча, Ты яднаеш душы верных у адзіным імкненні да неба, † дай народу Твайму любіць тое, што Ты наказваеш, і жадаць спаўнення Тваіх абяцанняў, * каб ад зменлівага свету мы ўзносілі нашыя сэрцы туды, дзе знойдзем сапраўдную радасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.