05.05.2012г. – субота Вялікоднага Перыеду.


ІV тыдзень Вялікоднага Перыеду
ІV тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя
Псальм 67
Няхай Бог змілуецца над намі і благаславіць нас, *
няхай заззяе аблічча Яго над намі,
каб на зямлі мы спазналі Ягоную дарогу, *
між усімі народамі Яго збаўленне.

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Няхай весяляцца *
і радуюцца ўсе плямёны,
бо Ты судзіш народы паводле праўды *
і плямёнамі на зямлі кіруеш.

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя

Няхай славяць Цябе народы, Божа, *
няхай славяць Цябе народы ўсе.
Зямля прынесла свой плён; *
Няхай Бог, наш Бог нас благаслаўляе.
Няхай Бог нас благаслаўляе, *
няхай баяцца Яго ўсе межы зямлі.

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Хрыстос сапраўды ўваскрос. / Аллелюя

Малітва
Усемагутны вечны Божа, няспынна ўзмацняй у нас дзеянне пасхальнага Сакрамэнту, † каб тыя, каго Ты адрадзіў у святым хросце, * з дапамогаю Тваёй ласкі прынеслі багаты плён добрых учынкаў і дасягнулі радасці жыцця вечнага. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.