07.04.2012г. – Вялікая Субота

Святы Пасхальны Трыдуум


ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.
Псальм 95
Прыйдзіце, радасна спяваць будзем Пану, *
Узнясём вокліч да Скалы нашага збаўлення.
Станем перад абліччам Яго з праслаўленнем,*
Весела спявайма Яму песні.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Бо Пан – Бог вялікі, *
Вялікі Кароль над усімі багамі.
У Яго руках глыбіны зямлі, *
Вяршыні гор да Яго прыналежаць.
Уласнасць Яго – мора, якое сам стварыў, *
І зямля, якую зляпілі Яго рукі.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Прыйдзіце, праславім Яго ўпаўшы на твар, *
Укленчым перад Панам, Які нас стварыў.
Бо Ён – наш Бог, †
А мы – народ Ягоны, авечкі ў Яго руцэ.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Каб мы сёння пачулі Ягоны голас:
Няхай не ствярднеюць вашыя сэрцы як ў Мерыбе, *
Як на пустыні ў дзень Масса,
Калі спакушалі Мяне вашыя бацькі, *
Дасведчылі Мяне, хоць бачылі мае справы.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

Праз сорак гадоў гэтае пакаленне ўзбуджала ўва Мне агіду, †
І сказаў Я: “Вось народ са згубленым сэрцам *
Не ведае маіх сцежак.”
І прысягнуў Я ў гневе, *
Што не ўвойдуць у краіну майго спачынку.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн
ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  замучанага за нас і складзенага ў магілу.


Малітва
Усемагутны, вечны Божа, Твой Адзінародны Сын быў складзены ў магілу і выйшаў з яе поўны хвалы, † зрабі ласкава, каб вернікі, якія праз хрост удзельнічаюць у Яго смерці, *  дзякуючы Яго ўваскрасенню дасягнулі радасці вечнага жыцця. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † якi з Табою жыве i валадарыць у еднасцi Духа Святога, * Бог, праз усе вякi вечныя.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.