ЗАКЛІК
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Хвала Айцу і Сыну
і Духу Святому,
Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
і на векі вечныя. Амэн
Ант. Праслаўляйма Хрыста, / які любіць свой Касцёл.
Малітва
Усемагутны Божа, Ты з нас, як з жывых i выбраных камянёў, рыхтуеш вечную святыню Тваёй велiчы, † памнож у сваiм Касцёле плён Духа Святога, * каб верны Табе народ узрастаў у ласцы і станавіўся святыняю нябеснага Ерузалема. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.