14 сакавіка 2012г. – серада Вялікага Посту.


ІІІ тыдзень Вялікага Посту
ІІІ тыдзень псалтыра

ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.
Псальм 24
Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй, *
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто ж гэты Кароль славы? †
Пан, моцны і магутны, *
Пан, магутны ў барацьбе.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Падыміце, вярхі вашыя, брамы, †
узніміцеся, адвечныя вароты, *
каб увайшоў Кароль славы.
Хто Ён, гэты Кароль славы? *
Пан Магуццяў, Ён Кароль славы.

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн

ант.  Праслаўляем Хрыста Пана, /  Які для нас быў спакушаны
і распяты.

Малітва
Міласэрны Божа, дай, просім, каб, навучаныя словам Тваім і духоўна адноўленыя саракадзённым пакаяннем, † усім сэрцам былі мы Табе адданыя * і ў братняй еднасці ўзносілі да Цябе нашыя малітвы. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.