14 лютага – свята СВВ. КІРЫЛА, МНІХА, І МЯФОДЗІЯ, БІСКУПА, АПЕКУНОЎ ЕЎРОПЫ.


Браты Канстанцін і Мефодзій паходзілі з Саланікі (Грэцыя). Пасля вучобы ў Канстанцінопалі былі пасланы на місіі ў Маравы. Першы пераклаў на славянскі язык святое Пісанне і літургічныя кнігі. Кантанцін склаў законныя шлюбы ў Рыме, узяўшы імя Кірыл. Памёр 14 лютага 869 года. Мяфодзій далей працаваў сярод славян, як архібіскуп і легат папы. Памёр 6 красавіка 885 года ў Велеградзе ў Маравах.
ЗАКЛІК

ант.  Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.
Псальм 100
Усклікай Пану, уся зямля. *
З радасцю служыце Пану.
Станьце перад Яго абліччам *
з радасным спевам.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Ведайце, што Пан ёсць Богам, *
Ён стварыў нас, і мы Ягоныя.
Мы Яго народ *
і авечкі Ягонай паствы.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Уваходзьце ў брамы Яго з падзякаю, †
на дзядзінцы Ягоныя з гімнам хвалы, *
праслаўляйце і благаслаўляйце Яго імя.
Бо Пан ёсць добры, *
навекі Ягоная міласэрнасць,
і вернасць Яго *
з пакалення ў пакаленне.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

 Хвала Айцу і Сыну
 і Духу Святому,
 Як была спрадвеку цяпер і заўсёды
 і на векі вечныя. Амэн.

ант.  Праслаўляйма Хрыста, / Найвышэйшага Пастыра.

Малітва
Усемагутны вечны Божа, Ты праз святых братоў Кірыла і Мятода спаслаў святло Евангелля славянскім народам, † раскрый нашыя сэрцы і дай нам зразумець Тваё слова, * каб мы сталі народам, паяднаным у вызнаванні сапраўднай веры. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Твайго Сына, † які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, * Бог, праз усе вякі вечныя.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.